Кубінскі архіпэляг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубінскі архіпэляг з космасу

Кубі́нскі архіпэля́г месьціцца ў паўночна-заходняй частцы Карыбскага мора й складаецца з выспаў Куба, Хувэнтуд і больш за 4200 маленькіх выспаў і выспачак, і падзяляецца ў сваю чаргу на чатыры падархіпэлягі: Каларадас і Хардынэс-дэль-Рэй («Каралёвы сады») на поўначы; Канарэас і Хардынэс-дэ-ла-Рэйна («Каралевіны сады») на поўдні. Прыблізная плошча ўсяго архіпэлягу — 110 922 км². 105 000 км² прыпадаюць на выспу Куба, найбуйнейшую зь Вялікіх Антыльскіх выспаў.