Кубічны мэтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кубамэтар бэтону

Кубі́чны мэ́тар (м³, кубамэтар) — мера аб'ёму, куб з даўжынёй рэбраў у 1 мэтар.

1 м³ = 1000 літраў ≈ 35,3 кубічных футаў ≈ 1,31 кубічных ярдаў ≈ 6,29 барэляў.

Кубамэтар чыстай вады пры тэмпэратуры яе максымальнай шчыльнасьці (3,98 °C) і стандартным атмасфэрным ціску (101,325 кПа) мае масу роўную 1000 кг = 1 тона. Пры 0 °C, тэмпэратуры замярзаньня вады, ён трохі лягчэй — 999,972 кг.