Кузьняцоўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кузьняцоўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларуская ССР
Статус раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 29 кастрычніка 1924
Дата скасаваньня 26 сакавіка 1927
Час існаваньня 1924—1927
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кузьняцоўскі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1927 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск.

Быў утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі пад назвай Лосьвідзкі раён, 29 кастрычніка 1924 году перайменаваны ў Кузьняцоўскі, назва — ад вёскі Кузьняцова (сучасны Віцебскі раён). Падзяляўся на 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Даўжанскі, Дражнаўскі, Заронаўскі, Лятчанскі, Мікалаеўскі, Міхалёўскі, Старасельскі, Шніцінскі. Па скасаваньні 26 сакавіка 1927 году тэрыторыя ўвайшла ў склад Віцебскага раёну[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 291