Культура (украінскае радыё)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радыё «Культура»
Украінскае радыё «Культура»
Горад Кіеў
Краіна Украіна
Слоган Канал духоўнага адраджэньня
Фармат Музычна-навіновы
Музычны фармат Акадэмічны
Частасьць 72,86 УКХ (Кіеў)
Мачта Кіеў
Магутнасьць 15 кіляватаў
Час вяшчаньня Кругласутачна
Зона вяшчаньня Украіна
Пачатак працы студзень 1992
Заснавальнік Кабінэт міністраў Украіны[прыбраць шаблён]
Уласьнік Нацыянальная радыёкампанія Ўкраіны(uk)
Кіраўнікі Нэля Даніленка
Сайт www.radiokultura.org
Facebook Радіо-Культура
Вконтакте 5654579
Он-лайн-трансьляцыя nrcu.gov.ua

Украінскае радыё «Культура» (укр. Українське радіо «Культура») — украінскамоўная дзяржаўная радыёстанцыя Ўкраіны, заснаваная ў студзені 1992 году. Да 1 студзеня 2003 году працавала пад назовам Трэці канал Украінскага радыё[1]. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Хелас Сат 2»: арбітальнае разьмяшчэньне — 39° усходняй даўгаты, частасьць — 11 512 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў(en) — гарызантальная, хуткасьць патока(en) — 27 500 знакаў/сэк., выпраўленьне памылак(en) — 3/4. На 2014 г. выпускала 118 перадачаў, у тым ліку 44 мастацкія, 42 музычныя, 17 наўпроставаэтэрных, 13 пазнавальных і 2 рэлігійныя. Перадачу «Хрысьціянскія дыялёгі» (панядзелак, 21:15-22:00) вёў кіеўскі патрыярх Філярэт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Радыёстанцыі ніжняга паддыяпазону ЎКХ ЧМ у м. Кіеў (укр.) // Барыс Скуратоўскі Праверана 11 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]