Культурная антрапалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Культу́рная антрапалёгія, культурантрапалёгія (па-ангельску: Cultural anthropology) — навуковы кірунак, які фармаваўся напрацягу 19-га першай паловы 20 стагодзьдзяў у краінах Заходняй Эўропы і ЗША. Яе заснавальнікам зьяўляецца амэрыканскі этноляг нямецкага паходжаньня Франц Боас(en) (1851-1942). Для культурнай антрапалёгіі характэрная падвышаная ўвага да аналізу духоўных працэсаў і феноменаў і адпаведна меншая ўвага да матэрыяльных артэфактаў і сыстэмаў сацыяльных адносінаў. Да ліку асноўных праблемаў культурнай антрапалёгіі адносяцца дынаміка разьвіцьця культуры, мэханізмы перадачы культурных каштоўнасьцяў ад пакаленьня да пакаленьня. У рамках культурнай антрапалёгіі ўлічваецца зьменлівасьць сутнасьці чалавека ў канкрэтна-гістарычнай разнастайнасьці культураў, што прадугледжвае пры аналізе чалавека абапірацца ня толькі на яго біялёгію і псыхалёгію, але і на гісторыю, сацыялёгію, тэалёгію, мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя навукі.


Гісторыя зараджэньня культурнай антрапалёгіі ад Антычнасьці да Асьветніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культурная антрапалёгія ў 19-м стагодзьзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае значэнне для станаўлення тэарэтычнае праграмы доследу чалавека і культуры мелі працы Тэйлара "Першапобытавая культура", "Уводзіны да вывучэння чалавека і цывілізацыі (Антрапалогія)", "Дагістарычны побыт чалавецтва і пачатак цывілізацыі" і інш., у якіх ён з пазіцыяў эвалюцыянізму даў антрапалагічнае тлумачэнне культуры, паклаўшы тым самым пачатак культураантрапалагічным доследам. У рэчышчы эвалюцыянізму развіваліся даследаванні Фр. Фрэзера, Дж. Мак-Ленана, Дж. Лябока, Ю. Ліперта, К.Д. Кавеліна, М.М. Ковалеўскага, М.І. Кулішэра, Н.Н. Міклуха-Маклая, Д.Н. Анучына, У.Г. Багараза і інш.

Сацыяльная і культурная антрапалёгія ў першай палове 20-га стагодзьзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасная культурная антрапалогія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антрапалёгія — вобласць навуковага ведання, у межах якой вывучаюцца фундаментальныя праблемы існавання чалавека ў прыродным і штучным асяродку. Культурная антрапалогія — адмысловая вобласць навуковых доследаў, якая канцэнтруе ўвагу на працэсе ўзаемаадносінаў чалавека і культуры. Гэтая вобласць ведання склалася ў еўрапейскай культуры ў XIX ст. і канчаткова аформілася ў апошняй чвэрці XIX ст.

У замежнай літаратуры існуюць розныя падыходы да вылучэння прадметнага поля гэтай навукі. Разуменне культурнай антрапалогіі выкарыстоўваецца дзеля пазначэння адносна вузкай вобласці, што звязаная з вывучэннем людскіх звычаяў, параўнальнымі доследамі культураў і супольнасцяў, навукаю аб чалавецтве, якая імкнецца да абагульненняў паводзінаў людзей і да самага поўнага магчымага разумення разнастайнасці чалавецтва.

Культурная антрапалогія канцэнтруе ўвагу на праблемах генэзісу чалавека як творцы і твору культуры ў філагенетычным і антагенетычным плане. Галоўныя праблемы культурнаантрапалагічных доследаў звязаныя са станаўленнем чалавека як феномену культуры: культураванне асноўных інстынктаў чалавека, узнікненне адмыслова чалавечай канстытуцыі, будова цела чалавека ў ягонай сувязі з культурным асяродкам, паводзіны чалавека, станаўленне нормаў, забаронаў і табу, якія звязаныя з залучанасцю чалавека ў сістэму сацыякультурных зносінаў, працэсы інкультурацыі, уплыў культуры на палавы дымарфізм, сям'ю і шлюб, каханне як культурны феномен, станаўленне светаадчування і светапогляду чалавека, міфалогія як культурная з'ява і інш. Не менш важныя ў сучасную эпоху пытанні экалогіі чалавека і культуры, дослед заканамернасці функцыянавання экакультурасістэмаў, паколькі станаўленне чалавека як носьбіта культуры не можа не ўключаць у сябе адзнаку ягонага месца і ролі ў захаванні прыроды і культуры сучаснасці.

Пасля Другой сусветнай вайны даследчыкі звяртаюцца да метадалогіі структурна-функцыянальнага аналізу, што прыводзіць да з'яўлення антрапалогіі сацыяльнай (Маліноўскі, Радкліф-Браўн і інш.). Новыя далягляды ў гэтай навуцы расчыніліся ў аналізе аспектаў сацыяльных паводзінаў чалавека. Сацыяльная антрапалогія, паводле прызнання заходніх навукоўцаў, прыйшла на месца этналогіі як цэнтральная, "асяродачная" вобласць антрапалогіі культурнай.

Сацыяльная антрапалогія даследуе станаўленне чалавека як сацыяльнай істоты, а таксама асноўныя структуры і інстытуты, якія спрыяюць працэсу сацыялізацыі чалавека, і шэраг іншых пытанняў. Ідэі сацыяльнай антрапалогіі развівалі Маліноўскі, які разумеў культуру як сукупнасць інстытутаў, што служаць задавальненню першасных (фізіялагічных і псіхічных) і другасных, спароджаных самой культурай, патрэбаў людзей; Радкліф-Браўн сцвярджаў, што сучасная антрапалогія з'яўляецца функцыянальна абагульняючай і сацыялагічнай, гэтая навука параўнальная сацыялогіі. Сацыяльная антрапалогія надавала ўвагу працэсам узаемадзеяння чалавека і культуры на стадыі цывілізацыі (гэта і цікавасць да ўрбаністычнай культуры ў працах амерыканскага даследчыка Р. Рэдфілда, што збольшага звязаная з пранікненнем у культураантрапалагічны напрамак метадалогіі структурна-функцыянальнага аналізу, з узмацненнем уплыву сацыёлагаў — Дзюркгейма, Парсонса).

Л. Уайт яшчэ ў 1939 годзе прапанаваў стварыць адмысловую навуку культуралогіі як агульнатэарэтычную дысцыпліну, зафіксаваў тагачасны крызіс культурнай антрапалогіі; ейнае адрозненне ад культуралогіі Уайт бачыў у тым, што антраполагі замкнуліся ў экзатычным свеце бяспісьменнага мінулага, як у сховішча ад пякучых праблемаў сучаснасці. Культуралогія разумелася ім як агульнатэарэтычная і метадалагічная база для антрапалагічных доследаў і як магчымасць новага этапу развіцця і асучаснівання антрапалогіі культурнай.

Далейшая эвалюцыя культурнай антрапалогіі ўскладненая з'яўленнем кампрамісных метадалагічных усталёвак, звязаных з уплывам фрэйдызму на амерыканскую культурантрапалогію (Кардынер і ягоная школа "вывучэння культуры і асобы") і з імкненнем Эванс-Прычарда перафармуляваць структурна-функцыянальную метадалогію ў тэрмінах "значэнняў" элементаў культуры і ягоныя спробы зліцця антрапалогіі з гісторыяй. У пасляваенны перыяд у антрапалогіі пачынаюць пераважаць напрамкі, якія арыентаваныя на разуменне значэнняў "іншых" культураў і прыцягненне ў антрапалогію метадаў лінгвістыкі (структурная лінгвістыка Ф. дэ Сасюра, фаналогія Н.З. Трубяцкога, Р. Якабсана), што звязвалася з выпрацоўкай на гэтай аснове прыёмаў фармальнага аналізу феноменаў культуры. У навуцы з'яўляецца шмат варыянтаў сімвалічнай антрапалогіі (Леві-Строс, Э. Ліч, У. Тэрнер і інш.).


Культуралогія XX стагоддзе. Энцыклапедыя. Том першы А-Л. З-П., Універсітэцкая кніга, 1998 Commons-logo.svg  Культурная антрапалёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Рэлевантная навуковая літэратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Augé, M. Le Sens des autres: Actualité de l’anthropologie (1994);
  • Augé, M. A Sense for the Other: The Timeliness and Relevance of Anthropology (1998).
  • Augé, M. An Anthropology for Contemporaneous Worlds (1998).
  • Barnard, A. History and Theory in Anthropology. Cambridge: Cambridge UP, 2000.
  • BOAS, F.: Anthropology and Modern Life, New York, Norton 1928.
  • BOAS, F. ed.: General Anthropology, Lexington, Heath 1938.
  • BOAS, F.: Race, Language and Culture, New York, Macmillan 1940.
  • Rapport, N. - Overing, J. Social and Cultural Anthropology. The Key Concepts. London - New York: Routledge, 2005.
  • Dressel G. Historishe Athropologie. Vien 1995
  • Hammersley, M. - Atkinson, P. Ethnography. Principles in Practice. London - New York: Routledge, 1996.
  • Kuper, A. Anthropologist and Anthropology. The Modern British School. London: Routledge, 1996.
  • SPRADLEY, J. P., McCURDY, D.: Anthropology: The Cultural Perspectives, New York, John Wiley 8c Sons, Inc. 1975.