Культурная рэвалюцыя ў Кітаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя (па-кітайску: 無產階級文化大革命) — тэрмін, які апісвае палітычныя падзеі зь лістапада 1965 году па кастрычнік 1976 году ў гісторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гэты пэрыяд характарызуецца палітызацыяй усіх сфэраў гарадзкога жыцьця, вызначана хаатычнымі выступленьнямі студэнтаў і працоўных на ніжэйшых узроўнях сацыяльнай лесьвіцы й хаосам у партыйным кіраўніцтве краіны. На яе вырашальны ўплыў аказаў старшыня КПК Мао Дзэ-дун дзеля ўсталяваньня поглядаў сваёй групоўкі ў кіраўніцтве КПК (маасізма) у якасьці дзяржаўнай ідэалёгіі й у рамках барацьбы з поглядамі палітычнай апазыцыі. Аб’ектыўным утрыманьнем «культурнай рэвалюцыі» было зьнішчэньне традыцыяналізму й стварэньне канфлікту пакаленьняў.

Сам тэрмін «культурная рэвалюцыя» быў упершыню выкарыстаны Ўладзімерам Леніным у 1923 годзе ў працы «Аб каапэрацыі».

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнароднае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 1950-х гадоў адбыўся дыпляматычны канфлікт паміж КНР і СССР. Пік канфлікту прыйшоўся на 1969 год. Заканчэньнем канфлікту лічыцца канец 1980-х. Канфлікт суправаджаўся расколам міжнароднага камуністычнага руху.

Выкрыцьцё сталінізму на XX зьездзе КПСС, хрушчоўскі курс на паступовую лібэралізацыю ў эканоміцы пры палітыцы «мірнага суіснаваньня» выклікалі незадаволенасьць Мао Дзэ-дуна, як супярэчалівае да камуністычнай ідэалёгіі й ствараючае пагрозу для ягонай асабістай улады ў КПК. Палітыка Хрушчова была названая рэвізіянісцкай, а ейныя прыхільнікі, як то Лю Шаоці й іншыя, падвергнуліся зьнішчальнай крытыцы ў гады «культурнай рэвалюцыі».

З боку СССР знакам незадаволенасьці мааісцкай палітыкай стаў раптоўны водгук усяго корпуса савецкіх спэцыялістаў, якія працавалі ў КНР па праграме міжнароднага супрацоўніцтва. Кульмінацыяй канфлікту сталі памежныя сутыкненьні вакол востава Даманскі на рацэ Ўсуры. У кастрычніку 1964 году ў КНР былі пасьпяхова праведзены выпрабаваньні ядзернай зброі.

Пэрыядызацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зацёрты прапагандысцкі сьлёган часоў Культурнай рэвалюцыі на будынку Вучанскага ўнівэрсытэту: «Бязьмежная вера ў Мао»

Асноўным ворагам Кітаю 1960-х гадоў Мао Дзэ-дун абвесьціў унутраны й міжнародны рэвізіянізм. Культурная рэвалюцыя першачарговай мэтай мела барацьбу менавіта зь ім. Першы этап рэвалюцыі, апынуўся найбольш актыўным і разбуральным, ён працягваўся з сакавіка 1966 году па кастрычнік 1969 году. Фармальнай падставай да рэалізацыі культурнай рэвалюцыі стаў апублікаваны ў 1965 годзе ў шанхайскай газэце артыкул Яо Вэньюаня з загалоўкам «Пра новую рэдакцыю гістарычнай драмы Разжалаваньне Хай Жуя». Гэтую п’есу, прысьвечаную аднаму з эпізодаў гісторыі сярэднявечнага Кітаю, напісаў у 1960 годзе кітайскі гісторык і адначасова намесьнік мэра Пэкіна У Хань. Яго абвінавацілі ў намёках на звальненьне міністра абароны Пэн Дэхуя, які ў 1959 годзе адважыўся даць нэгатыўную ацэнку палітыцы Вялікага скачка. Акрамя ўласна У Ханя пачаўся перасьлед кіраўнікоў Пэкінскага гарадзкога камітэта КПК, а таксама супрацоўнікаў аддзелу прапаганды Цэнтральнага камітэта КПК. У канцы 1965 году з усіх пастоў быў зьняты Ло Жуйцын па абвінавачваньні ва ўзурпацыі ўсёй улады ў войску й выступы супраць партыі. Гэтак Мао Дзэ-дун пачаў барацьбу за аднаасобнае лідэрства ў партыі.

У траўні 1966 году Палітбюро ЦК КПК прыняло паведамленьне Мао з асноўнымі тэзамі Культурнай рэвалюцыі, а таксама зьняцьцё з пасадаў Пэн Чжэня, Лу Дзіня, Ян Шанкуня. Створаную групу па справах культурнай рэвалюцыі ўзначаліў Чэнь Бода, былы сакратар Мао, ягонымі намесьнікамі былі жонка Мао й Чжан Чуньцяо. Дзеля здушэньня любых праяваў апазыцыі ўжо ў 1966 годзе былі арганізаваны першыя атрады хунвэйбінаў, у сярэдняй школе пры Пэкінскім унівэрсытэце Цінхуа. Пасьля заняткі ў школах і ВНУ краіны па распараджэньні Мао зусім спыніліся, разгарнуліся масавыя ганеньні супраць інтэлігенцыі пад падставай рэвізіянізму. Сталі традыцыйнымі «суды масаў». Паводле далёка ня поўных зьвестак, толькі ў пэрыяд з 23 жніўня да канца верасьня 1966 году хунвэйбіны толькі ў Пэкіне забілі 1722 чалавекі й канфіскавалі маёмасьць у 33 695 сем’яў. Да 3 кастрычніка 1966 году па ўсёй краіне з гарадоў былі выгнаныя 397 400 чалавек.

Між тым у жніўні 1966 году адбыўся XI пленум ЦК КПК, на якім Мао Дзэ-дун абвесьціў пра існаваньне ў партыі «буржуазнага штаба» й адкрыта заклікаў адкрыць «Атаку штабаў», цалкам разграміць кіруючыя партыйныя органы на месцах, а затым стварыць новыя органы ўлады. Такім чынам, пагромы хунвэйбінаў набылі яшчэ большы маштаб. Рэпрэсіям падвергнуліся каля 53 тысячы чалавек, акрамя шматлікіх выдатных партыйных працаўнікоў загінулі й пісьменьнікі, у прыватнасьці Лао Шэ, Чжао Шулі. У сьнежні 1966 году побач з хунвэйбінамі былі сфармаваны атрады дзаофані, якія складалі ў асноўным маладыя працоўныя. Яны павінны былі перанесьці Культурную рэвалюцыю з адукацыйнага асяродзьдзя на прадпрыемствы й установы.

Аднак й яны ня здолелы цалкам зламаць народны супраціў: працаўнікі ладзілі страйкі, уступалі ў баі з бунтарамі, супраць «зачыстак» выступілі й палітычныя дзеячы — Чжу Дэ, Хэ Лун, Чэнь І. Таму неўзабаве разгарнулася кампанія па «захоп улады». Упершыню дзаофаняў захапілі ўладу ў студзені 1967 году ў Шанхаі. У Пэкіне да сярэдзіны студзеня «захоп улады» адбыўся ўсяго ў каля 300 ведамствах і ўстановах. Паралельна фармаваліся новыя органы ўлады — рэвалюцыйныя камітэты. Пры гэтым войска прымала на сябе кантроль над камунікацыямі, банкамі, цэнтральнымі архівамі й турмамі. Аднак і ў войску ня ўсе пакорліва падтрымлівалі бунтароў, пра што сьведчаць Уханскія падзеі лета 1967 году, таму на дапамогу дзаоафані й хунвэйбінам вылучалі спэцыяльныя часткі. Да канца лета 1967 году практычна ўся краіна апынулася пад вайсковым кантролем.

Другі этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маршал Лінь Бяо быў канстытуцыйна зацьверджаны ў якасьці пераемніка Мао ў 1969 годзе, а ў 1971 годзе загінуў у авіякатастрофе пры нявызначаных абставінах

Другі этап доўжыўся паміж IX і Х зьездамі КПК і, з траўня 1969 году па жнівень 1973 году. Першыя гады Культурнай рэвалюцыі сталі катастрофай для эканомікі Кітаю, таму ў пачатку 1970-х гадох палітыка партыі была некалькі падкарэктавана, у прыватнасьці ўводзіліся элемэнты плянаваньня эканомікі, арганізацыі вытворчасьці, матэрыяльнага стымуляваньня. Зьмякчэньне адбылося і ў галіне культуры.

Аднак у сакавіку 1970 году Мао Дзэ-дун высунуў ідэю зьмяніць Канстытуцыю КНР і перш за ўсё скасаваць пасаду Старшыні КНР. Супраць гэтага выступілі Лінь Бяо і Чэнь Бода, у тым ліку на II пленуме ЦК КПК у жніўні таго ж году. У адказ на гэтае 31 жніўня Мао апублікаваў дакумэнт «Маё меркаваньне», дзе раскрытыкаваў Чэнь Бода і ініцыяваў расьсьледаваньне ягонай дзейнасьці, а 16 лістапада выйшлі «Указаньні па пытаньні аб антыпартыйнай дзейнасьці Чэнь Бода». У верасьні 1971 году ў авіякатастрофе загінуў Лінь Бяо, паводле афіцыйнай партыйнай вэрсіі «пасьля няўдалай спробы перавароту, спрабуючы бегчы з Кітаю». Пасьля гэтага адбылася «зачыстка» ў войску, дзясяткі тысячаў афіцэраў былі рэпрэсаваныя. Афіцыйна разгарнулася кампанія крытыкі Лінь Бяо.

У 1972 годзе пачаўся працэс аднаўленьня прафзьвязаў, камсамолу і іншых моладзевых арганізацыяў. У сакавіку 1973 году Цэнтральны камітэт КПК рэабілітаваў Дэн Сяопіна і аднавіў на пасадзе намесьніка прэм’ера Дзяржаўнага Савета. У жніўні адбыўся Х зьезд КПК, які падтрымаў крытыку Лінь Бяо і Чэнь Бода, заклікаў народ і далей працягнуць узяты курс Культурнай рэвалюцыі, за аснову якога паклалі ідэі Мао Дзэ-дуна пра «Працяг рэвалюцыі ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту», пра «Абвастрэньне клясавай барацьбы паміж пралетарыятам і буржуазіяй».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]