Кулябяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кулябяка з капустай

Кулябяк, кулябякапірог з начынкай, традыцыйная расейская страва, якая атрымала шырокае распаўсюджаньне ў сьвеце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатковыя старарасейскія кулябякі гатаваліся з XVII стагодзьдзя, выключна з дражджавога цеста, зь некалькімі праслойкамі фаршу — з капусты, грэцкай кашы, крутых яек, сушанай і варанай рыбы, грыбоў, цыбулі й іншага. Мяркуюць, што назва паходзіць ад нямецкага «Kohlgebäck» — «запечаная (у цесьце) капуста». У XIX стагодзьдзі францускія кулінары, якія працавалі ў Расеі, надалі кулябякам міжнародную вядомасьць і адаптавалі іх рэцэптуру пад патрабаваньні «высокай кулінарыі»: іх сталі гатаваць з больш далікатнага «францускага» цеста, у якасьці начынкі ўжываць дзічыну, шампіньёны, рыс, ласося й г. д. Мода на кулябякі пад францускім уплывам трапіла і на шляхецкія двары Польшчы і Літвы, дзе кухмістры мясцовых магнатаў стваралі свае арыгінальныя рэцэпты кулябякаў («а-ля Сапега», «а-ля Радзівіл» і г. д.).

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйны кулябяк робіцца з дражджавога цеста, раскатанага ў прастакутнік таўшчынёй 1 см; у цэнтар выкладаецца фарш, часта зь некалькіх розных пластоў, загортваецца, старанна зьляпляецца. Згорнуты кулябяк выкладаецца швом уніз на нашмараваную тлушчам бляху, пакідаецца на пэўны час, каб цеста «падышло». Перад запяканьнем у духоўцы нашмароўваецца яйкам і наколваецца ў некалькіх месцах відэльцам. Кулябяк звычайна падаюць парэзанымі на кавалкі, палітыя таплёным маслам — як самастойную страву і як дадатак да булёнаў, супоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»