Кум (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Глядзіце таксама: Кум (неадназначнасьць)
Кум
пэрс. قم
Мячэт на магіле Фатымы.
Мячэт на магіле Фатымы.
Краіна: Іран
Астан: Кум
Шагрэстан: Кум
Бахш: Цэнтральны
Насельніцтва: 957 496 чал. (2006)[1]
Часавы пас: UTC+3:30
Геаграфічныя каардынаты: 34°38′24″ пн. ш. 50°52′35″ у. д. / 34.64° пн. ш. 50.87639° у. д. / 34.64; 50.87639Каардынаты: 34°38′24″ пн. ш. 50°52′35″ у. д. / 34.64° пн. ш. 50.87639° у. д. / 34.64; 50.87639
Кум на мапе Ірану
Кум
Кум
Кум
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кум (па-пэрсыдзку: قم, Ком, па-азэрбайджанску: Кум) - места ў Іране, сталіца астану. У 2006 годзе насельніцтва склала 957 496 чалавек. Буйны рэлігійны асяродак шыізму пасьля школы ў Наджафе. Каля места знаходзіцца ракетны палігон. Места Кум знаходзіцца на рацэ пад назваю Кум каля 150 кілямэтраў на поўдзень ад Тэгерану. Вышыня места над узроўнем мора - 975 мэтраў. Праз места праходзіць гасьцінец з Тэгерану ў Ісфаган. Ёсьць думка, што Кум быў заснаваны яшчэ да заваёвы Ірану арабамі. Аднак пацьвердзіць гэта не ўдалося да сёньняшняга часу. Назва места паходзіць ад слова "кум", што перакладаецца як "вал". Моцны штуршок для разьвіцьця Куму дало праўленьне Сэфэвідаў у шастнаццатым стагоддзі. Места пераўтварылася ў буйны асяродак шыізму ў Іране. Наезд аўганцаў-сунітаў на пачатку сямнаццатага стагоддзя прывёў да заняпаду места. У часы шаха Фатх Алі Кум (двевятнаццатае стагоддзе) пачынае адраджацца. Будуецца мноства будынкаў, якія і зараз захаваліся. У Куме вучыцца вялікая колькасьць іранцаў і замежнікаў. Аднак ў большасьці сваёй іранцы і замежнікі вучацца адасоблена. Дзейнасьць навучальных устаноў жорстка кантралюецца. Існуе міжнародны ўнівэрсітэт : джамат аль-Мустафа аль-алямія. Ен мае свае адгалінаваньні: мадрас імама Хамэйні, мадрас Худжыятыя, Джамату улюм,джамат Алі бэйт, жаночае мадрас Бінтуль-худа, джамат Захра і іншыя ўстановы. Навучальная праграма выдзяляецца сваёй арганізаванасьцю, кансэрватыўенасьцю і адсутнасьцю экстрэмізму.

Кум зьяўляецца сьвятым местам шыітаў, у месьце пахаваная Фатыма дачка Мусы, сястра імама Алі ар-Рызы. Школа мусульманскага багаслоўя ў Куме лічыцца другой паводле значнасьці пасьля школы ў Наджафе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Qom // World Gazetteer (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кум (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў