Кунцаўшчына (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кунцаўшчына

Ку́нцаўшчына — мікрараён у складзе Фрунзэнскага раёну гораду Менску ў заходняй частцы Менску. Мяжуе зь мікрараёнамі Каменная Горка, Дамброўка, Захад.

Стрыт-арт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Восеньню 2019 года на фасадах трох 12-павярховых жылых дамоў па вул. Прытыцкага 134, 136 і 150 створаны тры манументальных мурала «Будучыня». Муралы ўяўляюць сабой трыпьціх на тэму сучаснасьці і будучыні Беларусі[1]. Над стварэньнем трыпьціха працавалі мастакі Artez з Серьбіі (мурал «Фрыланс»), Mutus з Беларусі (мурал "Лічбавы свет"), Тонкі і Jofre Oliveras з Гіспаніі (мурал «Героі новага часу»). Праэкт быў рэалізаваны намаганьнямі адьміністрацыі Фрунзэнскага раёна Менска, стрыт-арт-актывістаў Urban Myths і кампаніі А1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кунцаўшчына (мікрараён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Триптих "Будучыня": новые минские муралы художников из Беларуси, Сербии и Испании. interfax.by. Праверана 2020-06-29 г.