Купа (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мост праз Купу ў Сісаку

Купа (па-харвацку: Kupa, па-славенску: Kolpa) — рака ў Харватыі і Славеніі даўжынёй 292 км.

Крынічыць на паўночным захадзе Харватыі ў рэгіёне Горскі Котар, на тэрыторыі Нацыянальнага парку Рысьняк. Утварае харвацка-славенскую мяжу на працягу 75 км.

Буйныя прытокі: Добра, Корана (у рысе Карлаўцу), Гліна, Одра (у рысе Сісаку).

У Сісаку ўліваецца ў Саву.

На Купе была пабудаваная першая ў Харватыі гідраэлектрастанцыя (паводле праекту Ніколы Тэслы).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Купа (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў