Курашэва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Курашэва
польск. Kuraszewo
Курашэва
Першыя згадкі: 1576
Мясцовая назва: Kúrašovo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 470 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′36.9″ пн. ш. 23°28′22.7″ у. д. / 52.81025° пн. ш. 23.472972° у. д. / 52.81025; 23.472972Каардынаты: 52°48′36.9″ пн. ш. 23°28′22.7″ у. д. / 52.81025° пн. ш. 23.472972° у. д. / 52.81025; 23.472972
Курашэва на мапе Польшчы
Курашэва
Курашэва
Курашэва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Курашэва (па-польску: Kuraszewo, па-падляску: Kúrašovo) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскай гміне Гайнаўскага павету. У 19751998 вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы. У Курашэве дзейнічае фальклёрны калектыў беларускай песьні Незабудкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска заснаваная да 1570 году, заселеная каралеўскімі мужыкамі бельскага лясьніцтва. Пасьля адмены паншчыны жыхар вёскі Сыльвэстар Васілюк фундаваў царкву ў гонар Антонія Пячорскага. Пасьля вяртаньня жыхароў вёскі зь бежанства ў 20-е гады 20 ст., царква была адабраная ў праваслаўных і перададзеная каталікам бізантыйска-славянскага абраду. Праваслаўныя парафіяне не пагадзіліся перайсьці ва унію і тутэйшым сьвятарам стаў а. Серафім Шахмуць (сьв. Серафім Жыровіцкі).

Археалягічная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўрочышчы Замчышча знаходзяцца курганы з 4-5 стст. Першапачаткова былі ў каменнай абкладзіне, былі дасьледаваныя польскімі археолягамі ў 60-х гадах 20 ст. Побач зь вёскай — вялікія могільнікі мазавецкага паходжаньня з 10-12 стст.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курашэвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў