Курдыстан
| Курдыстан Herêma Kurdistan هه رێمى كوردستان إقليم کردستان العراق Курдыстан |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||||
| Дзяржаўны гімн ««Ey Reqîb»» |
|||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | курдская, арабская | ||||
| Сталіца | Арбіл | ||||
| Найбуйнейшы горад | Арбіл | ||||
| Форма кіраваньня | Парлямэнтская рэспубліка Масуд Барзані Нечырван Ідрыз Барзані |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
- месца ў сьвеце 80 000 км² - |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
- месца ў сьвеце 5 500 000 40/км² |
||||
| СУП • агульны (-) • на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце - - |
||||
| Валюта | Ірацкі дынар (IQD) |
||||
| Часавы пас • улетку |
UTS +3 (UTC+4) |
||||
| Незалежнасьць - |
- | ||||
| Тэлефонны код | +964 | ||||
Курдыста́н (поўная назва: Курдская аўтаномная акруга, па-арабску: کردستان – Kurdistān, па-курдзку: Курдыстан) аўтаномная адміністратыўная адзінка, у складзе Іраку. Курдыстан знаходзіцца на паўночным усходзе краіны і утрымлівае тры правінцыі: Сулейманія, Дахук, Арбіл і часткова правінцыі Дж’ала, Нынава, Тамім. Сталіцай аўтаноміі зьяўляецца Ірбіл, які па-курдску мае назву Hewlêr.
Пачаткова Курдская аўтаномія была ўтворана ў 1970 годзе ў выніку ірацка-курдскага пагадненьня. Практычна гэта аўтаномія была фіктыўнай да 1991 году, калі ў выніку прайгранай Іракам вайны, на поўначы і поўні краіны былі ўсталяваны зоны забароненыя для палётаў ірацкай авіяцыі. Да канца 1991 года курды выбілі ірацкія войскі з тэрыторыі аўтаноміі і фактычна Курдыстан атрымаў незалежнасьць (але якая не была абвешчана).
Пасьля вайны 2003 году і усталяваньня новай улады ў Іраку, было падпісана новае пагадненьне, паміж Іракам і Курдыстанам. Новая канстытуцыя Іраку зацьвердзіла існаваньне Курдскага рэгіянальнага ўраду, які мае поўную унутраную аўтаномію.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Палітыка[рэдагаваць]
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць]
Геаграфія[рэдагаваць]
Эканоміка[рэдагаваць]
Курдыстан – адзін з асноўных сельскагаспадарчых раёнаў Блізкага Ўсходу. Тут вырошчваецца да 75% усёй ірацкай пшаніцы, 40% ячменю, 98% тытуню, 30% бавоўны, 50% садавіны. Разьвіцьцё атрымала і жывёлагадоўля, у асноўным авечкі і козы.
Дзьве гідраэлектрастанцыі ў Дакане і Дэрбендзі-Хане працуюць не на поўную магутнасьць, пры правядзеньні рэканструкцыі яны змогуць поўнасьцю задаволіць патрабаваньні рэгіёна ў электраэнэргіі. У раёне Сулейманіі разьмешчаны два вялікіх цэмэнтных завода, якія зараз завалены замовамі з-за адбудовы Іраку пасьля вайны, плянуецца будаўніцтва яшчэ аднаго завода ў Харыры. Ёсьць буйныя прадпрыемствы тэкстыльнай і харчовай прамысловасьцяў, у Салахэддзіне пабудаваны трубапракатны завод. Плянуецца будова нафтапераапрацоўчых заводаў у Арбілі, Сулейманіі, Дахуку і Захе.
Дэмаграфія[рэдагаваць]
Насельніцтва Курдзкай аўтаномнай акругі курды размаўляюць на двух розных дыялектах курдзкай мовы: курманджы і сарані. Таксама ёсьць хрысьціяне – асырыйцы і халдзеі (халда-каталікі), у асноўным у раёне Дахука (30 000 і паступова павялічваецца за кошт міграцыі з арабскіх раёнаў), туркмэны і арабы (значная колькасьць якіх была наўмысна пераселеная на курдзкія землі пад час кіраваньня Садама Хусэйна - па веравызнаньні ў асноўным мусульмане-суніты. Існуюць невялікія армянскія абшчыны (каля 10 000 чалавек). Да пачатку 50-х г.г. жылі і габрэі, але большасьць з іх імігравалі ў Ізраіль.
Культура[рэдагаваць]
Спорт[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Курдыстан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||

