Курманбэк Бакіеў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Курманбэ́к Салі́евіч Бакі́еў (па-кыргыску: Курманбек Сали уулу Бакиев; нарадзіўся 1 жніўня 1949 году, Масадан, Джалал-Абадзкая вобласьць, Кіргіская ССР, СССР) — кыргіскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, лідэр палітычнага блёку «Народны рух Кыргыстану» (з 2004), прэм’ер-міністар Кыргыстану (2000—2002 і 2005). Прэзыдэнт Кыргыстану ў 2005—2010 гадох, прыйшоў да ўлады ў выніку «Тульпанавай рэвалюцыі». У 2009 годзе пераабраны. У ходзе забурэньняў 7—15 красавіка 2010 году быў зрынуты апазыцыяй і зьбег з краіны. 8 траўня 2010 году абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародным вышук Інтэрполам. У цяперашні час пражывае ў Беларусі.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Курманбэк Бакіеў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў