Курская пярэспа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Курская пярэспа
Curonian Spit*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Curonian Lagoon.jpg
Краіна Сьцяг Летувы Летува, Сьцяг Расеі Расея
Тып культурны
Крытэры v
Спасылка 994
Рэгіён** Эўропа
Каардынаты 55°16′28″ пн. ш. 20°58′15″ у. д. / 55.27444° пн. ш. 20.97083° у. д. / 55.27444; 20.97083Каардынаты: 55°16′28″ пн. ш. 20°58′15″ у. д. / 55.27444° пн. ш. 20.97083° у. д. / 55.27444; 20.97083
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 2000  (24 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Курская пярэспа (па-летувіску: Kuršių nerija, па-польску: Mierzeja Kurońska, па-нямецку: Kurische Nehrung) — пясчаная пярэспа, разьмешчаная на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, назва якой узыходзіць да найменьня старажытных плямёнаў куршаў, што пражывалі тут да калянізацыі Прусіі немцамі.

Даўжыня — 98 км, шырыня вагаецца ад 400 м (у раёне пасёлка Лясной) да 3,8 км (у раёне мыса Бульвікё). Тут на надзвычай невялікай адлегласьці адзін ад аднаго суседнічаюць вельмі розныя краявіды: пясчана-пустэльны, іглістыя лясы, бярэзьнікі захада Расеі. Пярэспа нагадвае музэй прыродных зон. Каса цягнецца ад гораду Зеленаградзку ў Калінінградзкай вобласьці да летувіскай Клайпеды.

Цела пярэспы складаецца зь пяску, пакрытага тонкім (у некалькі сантымэтраў таўшчынёй) расьлінным слоем. Утварэньне гэтага слою адбывалася на працягу шматлікіх дзесяцігодзьдзяў.

Спрыяльныя кліматычныя ўмовы дазваляюць адпачываць на Курскай пярэсьпе ў пэрыяд з траўня па лістапад.

Фактычна пярэспа зьяўляецца паўвостравам, бо ў раёне Клайпеды знаходзіцца праліў, які злучае Курскі заліў і Балтыйскае мора, па якім у Курскі заліў і назад праходзяць судны.

У 2000 годзе Курская пярэспа была ўключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Курская пярэспасховішча мультымэдыйных матэрыялаў