Куршы (народ)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гісторыя Латвіі
Coat of arms of Latvia.svg

Куршы (куроны; па-латыску: kurši; па-летувіску: kuršiai) — заходнебалцкая народнасьць, якая жыла на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора, на тэрыторыі Заходняй Латвіі і Заходняй Летувы, а таксама на крайняй поўначы Калінінградзкай вобласьці (у старажытнай Скаловіі).

Першыя згадваньні аб куршах у пісьмовых крыніцах адносяцца да II стагодзьдзя. Асноўнымі іх заняткамі былі земляробства і жывёлагадоўля. Акрамя таго яны займаліся паляваньнем, рыбалоўствам, гандлем, разьвівалі рамёствы.

У VIIХ стагодзьдзях куршы вялі вайну са скандынавамі, якія неаднаразова захоплівалі частку іх тэрыторыі, а ў XI—XIII стагодзьдзях ужо самі куршы на сваіх суднах рабавалі прыбярэжныя вобласьці Швэцыі і Даніі.

У XIII стагодзьдзі куршы сапхнуліся зь Лівонскім ордэнам і больш паўстагодзьдзя вялі зь ім разьлютаваную барацьбу, але да 1267 году былі канчаткова заваяваныя.

У XIII—XIV стагодзьдзях пачаўся працэс асыміляцыі паўночных куршаў земгаламі і паўднёвых — жамойтамі. Апошнія згадваньні аб куршах, як аб народзе адносяцца да канца XVI стагодзьдзя. Апошнія носьбіты курскай мовы зьмерлі да сярэдзіны XVII стагодзьдзя.

На геаграфічнай мапе можна знайсьці такія напамінкі аб куршах, як Курская пярэспа і Куршскі заліў (у Летуве і Калінінградзкай вобласьці).