Курэсаарэ
| Курэсаарэ | |||||
| эст. Kuressaare | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1381 | ||||
| Краіна: | Эстонія | ||||
| Павет: | Саарэмаа | ||||
| Плошча: | 14,95 км² | ||||
| Насельніцтва (2012) | |||||
| колькасьць: | 13 441 чал.[1] | ||||
| шчыльнасьць: | 899,06 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +372 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 58°15′ пн. ш. 22°29′ у. д. / 58.25° пн. ш. 22.483° у. д.Каардынаты: 58°15′ пн. ш. 22°29′ у. д. / 58.25° пн. ш. 22.483° у. д. | ||||
|
Курэсаарэ на мапе Эстоніі
Курэсаарэ
|
|||||
| http://www.kuressaare.ee/ | |||||
Курэсаарэ (па-эстонску: Kuressaare) — горад у Эстоніі, які месьціцца на востраве Саарэмаа, найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтар павету Саарэмаа. Былая назва гораду да 1917 году — Арэнсбург (ням. Arensburg). У 1952—1988 гадох горад меў назоў Кінгісэп (эст. Kingissepa). У горадзе месьціцца марская гавань і аднайменны аэрапорт.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Сучасны Курэсаарэ разьмешчаны на месцы былога замка сьвятароў, упершыню згаданага ў летапісах ад 1381 году. У 1559 годзе ён быў прададзены Дацкаму каралеўству, пасьля чаго 8 траўня 1563 году яму была прадастаўленая гарадзкая хартыя й адпаведна статус гораду па прыкладзе Рыгі. Паводле Брэмсэбрускай дамовы 1645 году горад быў перададзены пад кіраваньне Швэдзкага каралеўства, пад юрысдыкцыяй якога і знаходзіўся аж да 1721 году.
Упершыню швэдзкі кантроль над горадам і востравам быў спынены ў 1710 годзе, калі расейская армія 15 (26) жніўня спаліла горад, які тады насіў назоў Арэнсбург, паколькі асноўную масу ягоных жыхароў складалі балтыйскія швэды, немцы й датчане. У 1721 годзе паводле Ніштадзкай дамовы горад афіцыйна ўвайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
- Стары горад;
- Эпіскапскі замак;
- Мэмарыяльны музэй Ёханэса Аавіка.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Курэсаарэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |