Кутнявічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кутнявічы
трансьліт. Kutniavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Лінаўскі
Насельніцтва: 51 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225142[1]
СААТА: 1256835023
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′49″ пн. ш. 24°37′32″ у. д. / 52.49694° пн. ш. 24.62556° у. д. / 52.49694; 24.62556Каардынаты: 52°29′49″ пн. ш. 24°37′32″ у. д. / 52.49694° пн. ш. 24.62556° у. д. / 52.49694; 24.62556
Кутнявічы на мапе Беларусі ±
Кутнявічы
Кутнявічы
Кутнявічы
Кутнявічы
Кутнявічы
Кутнявічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кутняві́чы[2] (таксама — Кутне́вічы[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Пружанаў, 10 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 172 дзесяціны[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 164 жыхары.

За польскім часам — сьпярша ў гміне Байкі[4], а з 22 студзеня 1926 — у гміне Малеч[5] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Бакунскім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. Паводле перапісу 1959 року 245 жыхароў; у 1970 — 185 жыхароў.

Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №190 18 лістапада 2005 року Бакунскі сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Лінаўскага сельсавету[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 55 жыхароў
  • 2005 год — 43 жыхары, 17 двароў[7]
  • 2010 год — 51 жыхар

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільныя дарогі Н527 Чахец — Кутнявічы і Н528 АранчыцыБакуныВінец[8].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прысядзібны парк «Байкі» (XIX стагодзьдзе)
  • Братэрская магіла (1941—1944) 50 савецкіх жаўнераў і партызанаў, абэліск (1946)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Кутневичи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 26 жніўня 2012 г.
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 248
  3. ^ Kutniewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 203
  4. ^ Kutniewicze, вёска. Radzima.net. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  5. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm RP. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  6. ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 18.11.2005 N 190 «Об изменениях административно-территориального устройства Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  7. ^ Кутнявічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 515
  8. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 26 жніўня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кутнявічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў