Куфштайнскі замак
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Куфштайнскі замак (па-нямецку: Festung Kufstein) — замак у горадзе Куфштайн у Аўстрыі. Пабудаваны на халмістым беразе ракі Ін.
Гісторыя [рэдагаваць]
Згадваецца першы раз у дакумэнце 1205 году, дзе ён завецца Castrum Caofstein. У той час замак знаходзіўся ў распараджэньні біскупа Рэгенсбурга. У 1504 годзе замак у аблозе, пазьней заваяваны імпэратарам Максыміліянам I. А з 1703 па 1805 гады замак уваходзіў у склад Баварыі і быў зноў вернуты ў якасьці часткі Аўстрыі ў 1814 годзе.
Сёньня замак зьяўляецца музэем гарадзкога жыцьця Куфштайна. Адкрытая яго частка выкарыстоўваецца для правядзеньня канцэртаў і сустрэчаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Куфштайнскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў