Кушва
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кушва (па-расейску: Кушва) — горад (з 1925) ў Расеі, у Сьвярдлоўскай вобласьці. Насельніцтва 34,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1735 годзе.
Горад разьмешчаны на рацэ Кушва за 186 км ад Екацерынбургу. У склад гарадзкой акругі Кушва ўваходзіць таксама горад Верхняя Тура.
Асноўныя адгалінаваньні прамысловасьці:
- Здабыча і ўзбагачэньне жалезнае руды (Гораблагадацкае рудаўпраўленьне)
- Чорная мэталюргія (Кушвінскі завод пракатных валкоў)
- Машынабудаваньне і дрэваапрацоўчая прамысловасьць (заводы — пракатных валкоў, электрамэханічны, чыгуначнага абсталяваньня, дрэваапрацоўчых станкоў, керамзітавага жвіру, завод па рамонце транспартнага абсталяваньня).
Кушва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў