Кэвін Спэйсі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Кэвін Спэйсі | |
| Kevin Spacey | |
Кэвін Спэйсі, красавік 2009 |
|
| Імя пры нараджэньні | Kevin Spacey Fowler |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 26 ліпеня 1959 (53 гады) |
| Месца нараджэньня | |
| Грамадзянства | |
| Прафэсія | актор, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст |
| Кар’ера | 1981—цяперашні час |
| Узнагароды | «Оскар» (1995, 1999) |
| IMDb | ID 0000228 |
Кэ́він Спэ́йсі (па-ангельску: Kevin Spacey; нар. 26 ліпеня 1959) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар.
Біяграфія [рэдагаваць]
Спэйсі й Беларусь [рэдагаваць]
Пасьля разгону беларускімі ўладамі мітынгу 19 сьнежня 2010 году Кэвін Спэйсі трапіў у так званы «чорны сьпіс» забароненых актораў, паэтаў, музыкаў. Фільмы з удзелам Кэвіна Спэйсі, а таксама актора Джуда Лоў апынуліся пад забаронаю ў Беларусі.
У сакавіку 2011 году Спэйсі сумесна з Лоў уладкаваў у Лёндане вулічны пратэст супраць палітыкі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка[1]. Пад час акцыі Кэвін Спэйсі сказаў наступнае:
| Яны могуць забараняць столькі фільмаў колькі хочуць, але яны ніколі ня змогуць забараніць права беларускага народу змагацца за свабоду, за свае галасы, якія павінны быць пачутыя й таму мы знаходзімся зараз тут. | ||
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Джуд Лоў і Кевін Спэйсі выступілі супраць апошняй дыктатуры Еўропы // Эўрарадыё, 29 сакавіка 2011
| Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Кэвін Спэйсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў