Кэльвін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кэ́львін (пазначэньне: K) — адзінка вымярэньня тэмпэратуры ў СІ, прапанаваная ў 1848 годзе.
Адзін кэльвін роўны 1/273,16 тэрмадынамічнай тэмпэратуры патройнай кропкі вады. Пачатак шкалы (0 К) супадае з абсалютным нулём. Кэльвін па памеры супадае з градусам Цэльсія.
Міжнародны камітэт мер і ваг зьбіраецца ў 2011 годзе зьмяніць азначэньне кэльвіна, каб пазбавіцца ад цяжкапрайграваных умоў патройнай кропкі вады. У новым азначэньні кэльвін будзе выяўлены праз сэкунду і значэньне сталай Больцмана [1].
Адзінка названая ў гонар ангельскага фізыка Уільяма Томсана, якому было падаравана званьне барона Кэльвіна Ларгскага з Айршыра. У сваю чаргу гэтае званьне паходзіць ад ракі Кэльвін (en:River Kelvin), якая працякае праз тэрыторыю ўнівэрсытэта ў Глазга.
Да 1968 году кэльвін афіцыйна менаваўся градусам Кэльвіна.
[рэдагаваць] Кратныя і дзельныя адзінкі
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
| 101 К | дэкакэльвін | даК | daK | 10-1 К | дэцыкэльвін | дК | dK |
| 102 К | гэктакэльвін | гК | hK | 10-2 К | сантыкэльвін | цК | cK |
| 103 К | кілякэльвін | кК | kK | 10-3 К | мілікэльвін | мК | mK |
| 106 К | мегакэльвін | МК | MK | 10-6 К | мікракэльвін | мкК | µK |
| 109 К | гігакэльвін | ГК | GK | 10-9 К | нанакэльвін | нК | nK |
| 1012 К | тэракэльвін | ТК | TK | 10-12 К | дзідакэльвін | пК | pK |
| 1015 К | пэтакэльвін | ПК | PK | 10-15 К | фэмтакэльвін | фК | fK |
| 1018 К | экзакэльвін | ЭК | EK | 10-18 К | аттакэльвін | аК | aK |
| 1021 К | зэтакэльвін | ЗК | ZK | 10-21 К | зэптакэльвін | зК | zK |
| 1024 К | ётакэльвін | ІК | YK | 10-24 К | ёктакэльвін | іК | yK |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Адзінкі СІ |
|---|
| Асноўныя: мэтар | кіляграм | сэкунда | ампэр | кэльвін | кандэла | моль |
| Вытворныя: радыян | стэрадыян | гэрц | градус Цэльсія | катал | ньютан | джоўль | ват | паскаль | кулон | вольт | ом | сымэнс | фарад | вэбэр | тэсла | гэнры | люмэн | люкс | бэкэрэль | грэй | зывэрт |