Кюры (адзінка вымярэньня)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кюры́ (пазначэньне: Кы, Ci) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня радыёактыўнасьці.
Радыёактыўнасьць рэчыва роўная 1 Кы, калі ў ім кожную сэкунду адбываецца 3,7×1010 радыёактыўных распадаў, такім чынам:
- 1 Кы = 3,7×1010 Бк
- 1 Бк = 2,7027×10-11 Kы.
Значэньне 1 кюры першапачаткова было вызначанае як радыёактыўнасьць радону, зьмешчанага ў радыёактыўнай раўнавазе з 1 г 226Ra.
Адзінка названая ў гонар францускіх навукоўцаў П'ера Кюры й Марыі Складоўскай-Кюры.