Кёльн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Кёльн
Fc cologne.png
Поўная назва 1. Fußball-Club Köln 01/07 e. V.
Заснаваны 13 лютага 1948
Горад Кёльн, Нямеччына
Стадыён РайнЭнэргіШтадыён
Умяшчальнасьць: 50 374[1]
Галоўны трэнэр Столе Сальбакен
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 10 месца
Афіцыйны сайт

Кёльн (па-нямецку: Köln) — нямецкі футбольны клюб з гораду Кёльн. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Нямеччыны і 4-разовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 году пасьля зьліцьця клюбаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафэсійныя футбольныя нямецкія клюбы, «Кёльн» ёсьць часткай вялікага спартовага клюбу, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасьці клюбы па гандболе, настольным тэнісе й мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клуба зьяўляюцца «Барусія» Мёнхэнглядбах, «Баер» і «Фартуна» Дусэльдорф, то бок гэта ўсё клюбы з аднаго рэгіёна, з гарадоў, шт остаюць на беразе ракі Райн.

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Раньнія часы[рэдагаваць]

У 1930-я1940-я гады XX стагодзьдзя ў горадзе Кёльн грунтаваліся некалькі футбольных камандаў прыкладна роўнай сілы: «VfL Köln 1899», «VfR Köln 04», «SV Mülheim», «SpVgg Sülz 07» і «Kölner BC 01». Аднак усе гэтыя зьвязы былі калектывамі раённага ўзроўню, якія пасьпяхова выступалі ў сваім горадзе й прылеглых вёсачках. Ні адна каманда не магла сябе сур’ёзна паказаць у рамках чэмпіянату Райнлянду, тым больш — у першынстве Нямеччыны. З 1934 па 1944 гады «VfR Köln» здолеў-такі патрапіць у вышэйшую лігу, аднак канкурэнцыя з боку камандаў з Трыру, Аахэну й Дурэна аказалася непераадольнай.

Рашэньнем жыхароў горада, якія ўсьвядомілі неабходнасьць мець моцную футбольную каманду, якія здолелі паўплываць на ўладальнікаў зьвязаў, быў створаны адзін клюб, які ўвабраў усіх лепшых футбалістаў Кёльну. Менавіта так 13 лютага 1948 году была створана футбольная каманда «1.FC Köln», базай для якой паслужылі футбольныя зьвязы «Kölner BC» і «Sülz 07». Галоўнай рухаючай сілай зьліцьця камандаў сталі Франц Крэмэр і Франц Больг, якія ўзяліся за пабудову канкурэнтаздольнай каманды на нацыянальнай арэне. Пад свае сьцягі яны адразу спрабавалі заклікаць моцных гульцоў, кажучы сакрамэнтальную фразу: «Не жадаеце ці вы стаць чэмпіёнамі Нямеччыны разам з намі?».

Франц Крэмэр стаў першым прэзыдэнтам новай каманды й заставаўся ім аж да сваёй сьмерці ў 1967 годзе. Ён апынуўся вельмі ўмелым кіраўніком і арганізатарам. За некалькі сэзонаў Крэмэр сур’ёзна палепшыў інфраструктуру каманды, перавёў яе на прафэсійны ўзровень. Ужо ў 1949 годзе клюб здолеў падняцца ў Заходні дывізіён Вышэйшай лігі Нямеччыны.

У 1957 годзе, на вечарынцы футбольнай каманды па заканчэньні сэзону, якая супала з карнавальнымі сьвятамі, адзін з гасьцей паднёс босу клюба жывога казла. Назвалі яго ў жарт у гонар галоўнага трэнэра Гэнэса Вайсвалера. Казёл так спадабаўся самому настаўніку й усім футбалістам, што з часам ператварыўся ў талісман клюба й стаў адлюстроўвацца на лягатыпе каманды, а затым і на ўсёй фанацкай прадукцыі. У выніку за камандай замацавалася мянушка «казлы». На 2008 год на полі футбольнай арэны ў Кёльне выходзіць ўжо «Гэнэс Сёмы».

У 1950-х і на пачатку 1960-х гадоў футбалісты зь берагоў Райна ў цэлым 5 разоў станавіліся лепшымі ў Заходняй Нямеччыне. Гэта было посьпехам для клюба, якога зусім нядаўна ня існавала. Посьпехі на Захадзе дазвалялі камандзе рэгулярна выступаць у фінальных матчах за чэмпіёнства, але галоўны трафэй краіны скарыўся «Кёльну» толькі ў 1962 годзе, калі ў фінале зь лікам 4:0 быў разьбіты «Нюрнбэрг».

Склад[рэдагаваць]

Па стане на 1 жніўня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Міхаэль Рэнзінг 1984
2 Сьцяг Славеніі Аб Міша Брэчка 1984
3 Сьцяг Тунісу Аб Амар Джэмаль (у арэндзе з «Янг Бойз») 1987
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстыян Айхнэр 1982
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Саша Рытэр 1983
6 Сьцяг Нямеччыны Аб Кевін Пэццоні 1989
8 Сьцяг Партугаліі ПА Пэці 1976
9 Сьцяг КНДР Нап Чон Таэ-Сэ 1984
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Лукас Падольскі 1985
11 Сьцяг Славеніі Нап Мілавое Навакавіч 1979
12 Сьцяг Бразыліі Аб Андрэзінью 1981
13 Сьцяг Нямеччыны ПА Мартын Ляніг 1984
15 Сьцяг Польшчы ПА Славамір Пэшка 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Швэцыі Нап Мікаэль Ішак 1993
17 Сьцяг Партугаліі Аб Энрыке Сэрэну (у арэндзе з «Порту») 1985
19 Сьцяг Харватыі ПА Мата Яяла 1988
20 Сьцяг Марока ПА Адыль Шыхі 1988
21 Сьцяг Бразыліі Аб Пэдра Жэрамэл (капітан) 1985
22 Сьцяг Харватыі Бр Міра Варводзіч 1989
23 Сьцяг Канады Аб Кевін МакКена 1980
24 Сьцяг Нямеччыны Бр Даніель Швабке 1989
26 Сьцяг Нямеччыны Бр Тыма Горн 1993
27 Сьцяг Нямеччыны Нап Крыстыян Клеменс 1991
28 Сьцяг Альбаніі ПА Адысэ Рашы 1991
29 Сьцяг Нямеччыны ПА Крыстафэр Бухтман 1992
31 Сьцяг Нямеччыны Нап Марк Ут 1991

Крыніцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Кёльн (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў