Кігалі
| Кігалі | |
| Першыя згадкі: | 1907 |
| Акруга: | Кігалі (прэфэктура) |
| Плошча: | 112 км² |
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
851 024 5384 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 1°56′ пд. ш. 30°03′ у. д. / 1.933° пд. ш. 30.05° у. д.Каардынаты: 1°56′ пд. ш. 30°03′ у. д. / 1.933° пд. ш. 30.05° у. д. |
|
Кігалі на мапе Руанды
Кігалі
|
|
Кіга́лі — сталіца і самы вялікі горад Руанды. Насельніцтва налічвае 850 тыс. чалавек. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны. Адначасова зьяўляецца сталіцай прэфэктуры Кігалі. Зьяўляецца культурным, адміністрацыйным, эканамічным і транспартным цэнтрам Руанды.
Горад быў заснаваны ў 1907 годзе ў часы нямецкага кіраваньня. З 1962 году Кігалі — сталіца незалежнай Руанды. 7 траўня 1994 году ў горадзе былі адбыліся масавыя забойствы людзей, якія належаць народу тутсі, якія зьдзейсьнілі ўзброеныя банды хуту і ўрадавыя войскі.
Каля гораду знаходзяцца радовішчы волава і прадпрыемствы па яго пераапрацоўцы. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
Клімат гораду — экватарыяльны мусонны, з сухім сэзонам з чэрвеня да жніўня і тэмпэратурай 20 — 21 °C. Колькасьць ападкаў — 1000 мм у год.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кігалі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў