Кіеўскае ваяводзтва
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Кіеўскае ваяводзтва | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кіеў |
| Ваяводы | Ваяводы кіеўскія |
| Кашталяны | Кашталяны кіеўскія |
| Плошча | 200 тыс. км² |
| Час існаваньня | 1471—1793 |
| Месцазнаходжаньне Кіеўскаага ваяводзтва | |
Кіеўскае ваяводзтва[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Кіеў.
Зьмест |
Сымболіка[рэдагаваць]
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі белы Анёл, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны канцом дадолу, у левай — ножны, край якіх дакранаецца да мяча»[1].
Ваяводзкая харугва была зялёнага колеру і мела два рогі, на адным зь якіх была выява Пагоні, на іншай — анёл і чорны мядзьведзь[2].
Гісторыя[рэдагаваць]
Утварылася ў 1471 на аснове колішняга Кіеўскага княства. Падзялялася на Асьцёрскі, Жытомірскі. Кіеўскі, Любецкі, Мазырскі, Оўруцкі, Пуціўльскі, Чаркаскі і Чарнобыльскі паветы[3].
У 1507 і 1529 атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілеі, якія гарантавалі ваяводзтву пэўныя аўтаномныя правы.
У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) кіеўскія паслы выступілі далучэньне да Каралеўства Польскага, што зацьвердзіў каралеўскі прывілей ад 6 чэрвеня 1569 року. Тым часам шляхта Мазырскага павету адмовілася ад пераходу пад польскую юрысдыкцыю. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва[4].
У 1649, паводле Збораўскай дамовы паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімерам, частка ваяводзтва разам з Кіеўскім паветам вылучылася ў гетманскае кіраваньне (скасаванае ў 1660). Згодна з Адрусаўскім замірэньнем (1667) у складзе ваяводзтва засталіся толькі правабярэжныя паветы, сам Кіеў, нягледзячы на ўмовы пагадненьня (Рэч Паспалітая згадзілася перадаць Маскоўскай дзяржаве места і ягоныя ваколіцы ў радыюсе 1 мілі толькі да 15 красавіка 1669 року[5]), маскоўскія захопнікі так і не вярнулі. У выніку, сталіцу ваяводзтва перанесьлі ў Жытомір[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Кіеўскага і Валынскага намесьніцтваў Расейскай імпэрыі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць]
У 2-й пал. XVI — 1-й пал. XVII падзялялася на Жытомірскі, Кіеўскі і Оўруцкі паветы, якія аб’ядноўвалі Белацаркоўскае, Багуслаўскае, Канеўскае, Корсунскае, Раманаўскае, Чаркаскае і Чыгірынскае староствы.
Ураднікі[рэдагаваць]
- Асноўныя артыкулы: біскупы кіеўскія, ваяводы кіеўскія і кашталяны кіеўскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Кіеўскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
Заўвагі[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Samuel Orgelbrand. Encyklopedia powszechna. 1863. S. 640.
- ^ Stefan Kuczyński. Polskie herby ziemskie: geneza, treści, funkcje. 1993. S. 97.
- ^ а б Кіеўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 90.
- ^ Цітоў А. К. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Мн.: РІВШ БДУ, 1999.
- ^ Валерый Грынявецкі. Кіеў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 90.
Літаратура[рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
|
||||||||||||||||||||
Кіеўскае ваяводзтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў