Кіеўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кіеўшчына»)
Кіеўская вобласьць
Київська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць Украіны[d]
Адміністрацыйны цэнтар Кіеў (не ўваходзіць у склад вобласьці)
Улучае 25 раёнаў
Найбуйнейшыя гарады Белая Царква, Барыспаль, Буча, Ірпень, Пераяслаў, Славуціч, Фастаў
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932
Кіраўнік Q89190489?
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2019)
1 767 940 (9-е месца)
Шчыльнасьць 62,8 чал./км²
Плошча 28 131 км² (4,66%)
Месцазнаходжаньне
Кіеўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-32
Тэлефонны код +38 044
Паштовыя індэксы 07xxx, 08xxx, 09xxx
Інтэрнэт-дамэн kiev.ua; kv.ua
Код аўтам. нумароў AI
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кі́еўская во́бласьць (па-ўкраінску: Київська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ўкраіны. Плошча 28,131 тыс. км². Насельніцтва 1768 тыс. чалавек (2019). Адміністрацыйны цэнтар у вобласьці фармальна адсутнічае, але фактычна ім зьяўляецца места Кіеў, якое не ўваходзіць у склад вобласьці і падпарадкоўваецца непасрэдна дзяржаве, складаючы асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Ўкраіны.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На ўсходзе мяжуе з Чарнігаўскай і Палтаўскай, на паўднёвым усходзе з Чаркаскай, на паўднёвым захадзе зь Віньніцкай, на захадзе з Жытомірскай абласьцямі Ўкраіны, на поўначы з Гомельскай вобласьцю Беларусі. У паўночнай частцы вобласьці знаходзіцца анкляў з тэрыторыі гораду Кіеў, які не ўваходзіць у склад вобласьці.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны, мяккі з дастатковым увільгатненьнем. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6 °C, ліпеня +19,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку, іх сярэднярочная колькасьць 500—600 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 198—204 дні.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня вобласьці — узгорыстая раўніна з агульным нахілам да даліны Дняпра. Паводле характару рэльефу падзяляецца на тры часткі. Паўночная частка занятая Палескай нізінай (вышыня да 198 м). Левабярэжжа займае Прыдняпроўская нізіна. Паўднёвы-заходняя частка занятая Прыдняпроўскім узвышшам з абсалютнымі вышынямі да 273 м.

На поўначы пашыраныя дзярнова-падзолістыя, у далінах рэчак — дзярнова-глеявыя, лугавыя й балотныя глебы. У цэнтральнай частцы ў лясах — ападзоленыя чарназёмы, цёмна-шэрыя й сьветла-шэрыя лясныя грунты; у паўднёвых раёнах — глыбокія малагумусныя чарназёмы.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя й распрацоўваюцца пераважна мінэральныя будаўнічыя матэрыялы: граніты, гнэйсы, каалін, гліны, кварцавыя пяскі. Ёсьць невялікія паклады торфу. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральных радонавых водаў.

Водныя аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць мае шчыльную рачную сетку (177 рэчак даўжынёй звыш 10 км). Найважнейшая водная артэрыя — Дняпро, яго галоўныя прытокі — Прыпяць, Цецяраў, Ірпень, Рось (правыя); Дзясна й Трубеж (левыя). На тэрыторыі вобласьці — Кіеўскае вадасховішча й частка Канеўскага вадасховішча (створаныя на Дняпры). Усяго ў вобласьці — 13 вадасховішчаў ды звыш 2000 азёраў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіеўская вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР, у ліку пяці першых абласьцей рэспублікі.

15 кастрычніка 1932 року зь ліку ўсходніх раёнаў вобласьці была ўтвораная Чарнігаўская вобласьць. 22 лютага 1937 року зь ліку заходніх раёнаў вобласьці была ўтвораная Жытомірская вобласьць. 7 студзеня 1954 року зь ліку паўднёвых раёнаў вобласьці была ўтвораная Чаркаская вобласьць, а Кіеўская вобласьць атрымала сучасныя межы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 26 местаў, зь якіх 12 — абласнога значэньня, 30 мястэчак, 1121 вёску.

Месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абласнога значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раённага значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіеўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў