Кікімара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іван Білібін, Кікімара (1934)

Кікімары, Вешчыцы — ва ўсходнеславянскай міталёгіі юныя істоты, што жывуць па сядзібах, выключна жаночага полу, загубленыя да хрышчэньня дочкі ці праклятыя маткаю яшчэ ў чэраве.

Кікімары бясшкодныя, галоўным чынам зьбіраюцца ў тыя дамы, дзе адбылося забойства дзяцей, пракляцьце й паблізу якіх быў схаваны трупік. З-за свае дзяціннасьці Кікімары загульваюцца й перашкаджаюць жыхарам валтузьнёй, ад якой чуваць шум уперамешку з рэдкім зьнямоглым піскам і віскам. Але сярод самай ажыўленай валтузьні Кікімары часам спыняюцца: гэта значыць увага іх прыцягнута хатняй абстаноўкай, тою ці іншаю работаю, немаўлятамі, якіх пестуюць іх мацяркі. Тады Кікімары не па-зямному, неяк асабліва ўздыхаюць, чым выказваюць зайздрасьць да чужой ласкі й недасягальнае жаданьне завалодаць ёю самім. Ня ведаючы іншай работы, Кікімары часьцей за ўсё накідваюцца на пакладзенае некім шытво й пражу, каб дагадзіць маці ці яе дачцэ, і працягваюць перапыненую работу. Мэта, аднак, не дасягаецца: крывыя й няўмелыя швы, няроўнасьць выпрадзеных нітак і г. д. раніцай разьбіраюцца сталымі жанчынамі.

Звычайна месцазнаходжаньне Кікімараў у доме — пляцоўка на паверхні печы й падпечак, куды яны нябачна спускаюцца.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданьне. Укладальнік: Уладзімер Васілевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]