Кілмарнок (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кілмарнок
KilmarnockFC crest.png
Поўная назва Kilmarnock Football Club
Мянушкі Killie
Заснаваны 1869
Горад Кілмарнок, Шатляндыя
Стадыён Рэгбі Парк
Умяшчальнасьць: 18 128
Прэзыдэнт Майкл Джонстан
Галоўны трэнэр Элан Джонстан
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2013—2014 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Кілмарнок (па-ангельску: Kilmarnock Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з аднайменнага мястэчка, графства Эйршыр. Быў заснаваны ў 1869 годзе, Кілі зьяўляюцца найстарэйшым з сучасных клюбаў Прэм’ер-Лігі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рэгбі Парк». Клюб згуляў першую афіцыйную гульню ў футбольнай гісторыі Шатляндыі зь цяпер неіснуючым клюбам «Рэнтанам» у 1873 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне клюбу адсылае да часоў, калі футбол у Шатляндыі толькі зьяўляўся. У 1869 годзе гульцы ў крыкет шукалі для сябе занятак пасьля сканчэньня крыкетнага сэзону й сфармавалі футбольны клюб. Першапачаткова клюб выкарыстоўваў рэгбійныя правілы, але з-за розных праблемаў было вырашына перайсьці на футбольныя правілы. Рэгбійнае мінулае адлюстравана ў назьве хатняга стадыёну ― «Рэгбі Парк».

У 1873 годзе клюб уступіў у Шатляндзкую футбольную Асацыяцыю, каб прыняць удзел у першым розыгрышу кубку Шатляндыі. Так здарылася, што клюб прыняў удзел у першым матчы турніру 18 кастрычніка 1873 году, які быў першай афіцыйнай футбольнай гульнёй Шатляндыі. Але клюб атрымаў у дэбюце паразу зь лікам 0:2 ад «Рэнтану».

З 1895 году клюб гуляе ў турнірах шатляндзкіх лігаў. А ў 1899 годзе упершыню згуляў у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Шатляндыі. Клюб за сваю гісторыю восем разоў выходзіў у фінал кубка Шатляндыі, дзе тройчы перамагаў. У фінал Кубка Лігі Шатляндыі клюб выходзіў пяць разоў, але гэты трафэй так і не ўвайшоў у сьпіс дасягненьняў «Кілі».

Найвышэйшага посьпеху клюб дасягнуў у 1965 годзе, калі на пасту галоўнага трэнэра стаяў Ўілі Ўодэл. Для перамогі ў чэмпіянаце Шатляндыі «Кілмарноку» не хапала толькі перамогі ў гасьцёх у гульні супраць «Гартсу» й клюб яе дамогся. Бліскучая перамога зь лікам 2:0 прынесла «Кілі» пакуль адзінае званьне чэмпіёну Шатляндыі.

У 80-х гадох прасьледваў спад, падчас якога клюб вылецеў з вышэйшай лігі. Але ў 1993 годзе клюб зноўку вярнуўся ў вышэйшы сьвет. А ў 1997 годзе здабыў яшчэ адзін, трэці па колькасьці тытул уладальніка Кубка Шатляндыі, калі ў фінале перамог «Фалкірк» зь лікам 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 9 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Шатляндыі Бр Крэйг Сэмсан 1984
2 Сьцяг Шатляндыі Аб Рос Барбур 1993
4 Сьцяг Шатляндыі ПА Джэймі Гэміл 1986
6 Сьцяг Ірляндыі Аб Марк Коналі 1991
7 Сьцяг Шатляндыі Нап Роры Макензі 1993
8 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Сэмі Клінган 1984
9 Сьцяг Шатляндыі Нап Лі Мілер 1983
10 Сьцяг Шатляндыі Нап Крыс Джонстан 1994
11 Сьцяг Шатляндыі ПА Пол Кэрні 1987
13 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Бр Конар Брэнан
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Топ Абадэі 1989
18 Сьцяг Шатляндыі Аб Лі Эшкрофт 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Шатляндыі ПА Крэйг Слэйтэр 1994
20 Сьцяг Фінляндыі ПА Аляксей Яроменка 1983
21 Сьцяг Ангельшчыны Нап Майкл Нгоо 1992
22 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэрыл Ўэстлэйк 1991
23 Сьцяг Ангельшчыны Аб Крыс Чэнтлер 1990
24 Сьцяг Шатляндыі ПА Рос Дэйвідсан 1993
26 Сьцяг Шатляндыі Аб Марк О’Гара 1995
28 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Нап Джош Магеніс 1990
29 Сьцяг Італіі ПА Мануэль Паскалі (капітан) 1981
30 Сьцяг Шатляндыі Нап Грэг Кілці 1997
31 Сьцяг Шатляндыі Бр Дэвлін Макей
33 Сьцяг Шатляндыі Нап Робі Мюргэд 1996

Вядомыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кілмарнок (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў