Кім Ір Сэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кім Ір Сэн (па-карэйску: 김일성, народжаны Кім Сон Чжу, (15 красавіка 1912, Мангёндэ — 8 ліпеня 1994) заснавальнік паўночнакарэйскай дзяржавы і яе першы кіраўнік з 1948 да 1994 (кіраўнік дзяржавы з 1972). Распрацаваў карэйскую вэрсію марксізму — чучхэ. Кім Ір Сэн займаў пасады Старшыні Кабінэта Міністраў КНДР з 1948 да 1972 і Прэзыдэнта КНДР з 1972 да сьмерці, хоць яго рэальная ўлада палягала ў пасадзе Генэральнага сакратара Працоўнай партыі Карэі. З 1953г. маршал КНДР. Афіцыйны тытул, як пры жыцьці, так і пасьля скону: «Вялікі правадыр маршал таварыш Кім Ір Сэн». Пасьля сьмерці абвешчаны «вечным прэзыдэнтам» Паўночнай Карэі.
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Кім Ір Сэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў