Кім Чэн Ір
| Кім Чэн Ір | |
| Вялікі кіраўнік КНДР | |
|---|---|
| 8 ліпеня, 1994 — 17 сьнежня, 2011 | |
| Папярэднік: | Кім Ір Сэн |
| Наступнік: | Кім Чжон Ын |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 16 лютага, 1941 Вяцкае, СССР |
| Памёр: | 17 сьнежня, 2011 КНДР |
| Партыя: | Працоўная партыя Карэі |
Кім Чэн Ір, пры нараджэньні Ю́ры Ірсе́навіч Кім (16 лютага, 1941/1942 — 17 сьнежня, 2011) — кіраўнік КНДР, генэральны сакратар Працоўнай партыі Карэі, Вярхоўны галоўнакамандуючы Карэйскай народнай арміяй, старшыня Дзяржаўнага камітэту абароны КНДР. Сын прэзыдэнта КНДР Кім Ір Сэна.
Біяграфія[рэдагаваць]
Паводле афіцыйнай біяграфіі, Кім Чэн Ір нарадзіўся ў таемным партызанскім лягеры ў гарах Пэктусан у Карэі ў 1941 годзе. Савецкія і кітайскія крыніцы сьцьвярджаюць, што ён нарадзіўся ў вёсцы Вяцкае Хабараўскага краю (СССР) і быў названы Юры Ірсенавіч Кім.
У 1961 годзе ўступіў у Працоўную партыю Карэі. З 1964 — у Цэнтральным камітэце партыі. З 1973 — Сакратар ЦК партыі, з 1974 — чалец Паліткамітэту, з 1980 — чалец Прэзыдыюму, з 1982 — дэпутат Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР, з 1991 — Вярхоўны галоўнакамандуючы, з 1992 — маршал КНДР, з 1993 — старшыня Камітэту абароны КНДР.
Пасьля сьмерці ў 1994 годзе свайго бацькі — прэзыдэнта КНДР Кім Ір Сэна, стаў кіраўніком дзяржавы з афіцыйным тытулам «вялікі кіраўнік».
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Кім Чэн Ір — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў