Кіншаса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіншаса
Герб Кіншасы
Дата заснаваньня: 1881
Былая назва: Леапольдвіль
Краіна: Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Заір, Republic of the Congo (Léopoldville), Бельгійскае Конга, Вольная дзяржава Конга
Правінцыя: Кіншаса
Плошча:
  • 9965 ± 1 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0987-
Геаграфічныя каардынаты: 4°19′19″ пд. ш. 15°18′43″ у. д. / 4.32194° пд. ш. 15.31194° у. д. / -4.32194; 15.31194Каардынаты: 4°19′19″ пд. ш. 15°18′43″ у. д. / 4.32194° пд. ш. 15.31194° у. д. / -4.32194; 15.31194
Кіншаса на мапе Краіны {{Лякалізацыйная мапа Краіны Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Заір, Republic of the Congo (Léopoldville), Бельгійскае Конга, Вольная дзяржава Конга няма ў сьпісе!|Назва тэрыторыі}} няма ў сьпісе!
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kinshasa.cd

Кінша́са (па-француску: Kinshasa), да 1966 году Леапольдві́ль (па-француску: Léopoldville), Леапольдста́д (па-нідэрляндзку: Leopoldstad) — сталіца й найбуйнейшы горад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, разьмешчаны на рацэ Конга, насупраць гораду Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Нягледзячы на тое, што насельніцтва гораду, які зьяўвіўся як невялікая рыбаковая вёска, у 2009 годзе складала 10 076 099 чалавек[2], 60% ягонай тэрыторыі ўяўляюць сабой слабазаселеную сельскую мясцовасьць, якая, аднак, падпадае ў адміністрацыйныя межы гораду. Густанаселеныя гарадзкія раёны займаюць толькі невялікую частку тэрыторыі на захадзе правінцыі[3][4].

Кіншаса ёсьць другім па велічыні горадам у Афрыцы пасьля Каіру. Не зважаючы на тое, што француская мова выкарыстоўваецца толькі ўва дзяржаўных установах, адукацыі, мэдыях і бізнэсовай сфэры як лінгва-франка, гэта афіцыйна найбуйнейшы франкамоўны горад у сьвеце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява Кіншасы ў 1884 годзе.

Горад Кіншаса быў заснаваны ў 1881 годзе вядомым дасьледнікам Афрыкі Гэнры Мортанам Стэнлі як гандлёвы пункт[5]. Першапачаткова горад быў названы Леапольдвіль у гонар бэльгійскага караля Леапольда II, якому належалі шырокія незаселеныя тэрыторыі, на якіх цяпер разьмяшчаецца Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Горад стаў першым суднаходным портам на рацэ Конга, разьмешчаным вышэй Лівінгстонскіх вадаспадаў (сэры парогаў у 300 кілямэтрах ніжэй за Леапольдвіль), што спрыяла яго росквіту. Першы час усе тавары, якія прывозіліся на караблях у Матадзі, горад, разьмешчаны ніжэй парогаў ў 150 км ад узьбярэжжа, а далей ношчыкі несьлі іх да Леапольдвілю. Пабудаваная ў 1898 годзе грузавая чыгунка паміж Матадзі і Кіншасай дазволіла хутчэй і таньней дастаўляць тавары ўглыб краіны, што паслужыла асновай для хуткага росту Леапольдвілю. Да 1920 году вырас настолькі, што стаў сталіцай Бэльгійскага Конга, замяніўшы горад Бома, разьмешчаны ў вусьці ракі Конга.

Бульвар 30 чэрвеня ў Кіншасе.

Калі Бэльгійскае Конга атрымала незалежнасьць ад Бэльгіі ў 1960 годзе, нідэрляндзкую мову скасавалі ў якасьці афіцыйнай. Першым прэм’ер-міністрам краіны стаў Патрыс Люмумба, які меў прасавецкую схільнасьць. У гэты час быў пік халоднай вайны, таму ЗША і Бэльгія не жадалі губляць кантроль над стратэгічнымі багацьцямі Конга, у прыватнасьці ўранам. Менш чым праз год пасьля выбараў бэльгійцы і амэрыканцы падтрымалі апазыцыйныя рухі, што ў выніку скончылася замахам на Люмумбу[6].

У 1965 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады ў Конга прыйшоў Мабуту Сэсэ Сэка. Для памяншэньня ўплыву захаду на краіну, ён стаў праводзіць палітыку Афрыканізацыі імёнаў і назоваў. У 1966 годзе Леапольдвіль быў пераназваны ў Кіншаса, па назове вёскі, раней якая разьмяшчалася ў межах гораду. Пры Мабуту горад хутка рос за кошт перасяленцаў з усёй краіны, якія шукалі посьпеху або ўцякалі ад этнічных чыстак. Гэта непазбежна прывяло да змены этнічнага і моўнага складу горада. Нягледзячы на тое, што горад разьмешчаны на тэрыторыі, якая традыцыйна належала плямёнам Батэке і Бахумбу, мовай міжэтнічных зносін, то бок. лінгва-франка, у Кіншасе стала лінгала.

Кіншаса ёсьць месцам, дзе ўпершыню была дакументальна зафіксавана інфэкцыя ВІЧ-1, якая датуецца 1959 годам. Вірус быў знойдзены ў крыві мясцовага жыхара[7]. У 1974 годзе ў Кіншасе адбыўся баксэрскі паядынак паміж Джорджам Форманам і Мухамэдам Алі, у якім Алі атрымаў перамогу над супэрнікам і вярнуў сабе тытул чэмпіёна ў цяжкай вазе.

Кіншаса моцна пацярпела з-за празьмернасьцяў у палітыцы Мабуту, як то масавая карупцыя, кумаўство й грамадзянскай вайна, якая прывяла да ягонага падзеньня. Тым ня менш горад па-ранейшаму зьяўляецца буйным культурным і інтэлектуальным цэнтрам Цэнтральнай Афрыкі, з квітнеючай супольнасьцю музыкаў і мастакоў. Гэта таксама буйны прамысловы цэнтар краіны, месца апрацоўкі многіх з натуральных прадуктаў, атрыманых зь зямлі. У 1991 годзе адбылося здушэньне выступаў жаўнераў, якія пратэставалі супраць адмовы ўраду выплаціць ім заробленыя грошы.

Прэзыдэнт краіны Жазэф Кабіля, які займаў гэтую пасаду з 2001 па 2019 гады, быў не занадта папулярны ў краіне[8]. Пасьля абвяшчэньня аб перамозе Кабілы ў спрэчных выбарах 2006 году ў Кіншасе адбыліся хваляваньні і ў наступным дзяржаўны гвалт. Эўрапейскі Зьвяз разгарнуў войскі ў дадатак да сілаў ААН, каб залагодзіць сытуацыю.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здымак са спадарожніка. Кіншаса на поўдні ад ракі, Бразавіль — на поўнач

Кіншасы зьяўляецца горадам рэзкіх кантрастаў, з багатымі жылымі й камэрцыйнымі зонамі й трыма ўнівэрсытэтамі, суіснуючых бок аб бок з трушчобамі. Ён разьмешчаны ўздоўж паўднёвага берага ракі Конга, наўпрост насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Гэта адзінае месца ў сьвеце, дзе дзьве нацыянальныя сталіцы сутыкаюцца адна з адной і знаходзяцца ў поле зроку адзін ад аднаго на процілеглым беразе ракі.

Рака Конга зьяўляецца другой па даўжыні ракой у Афрыцы пасьля Нілу, і зьяўляецца самай буйной з пункту гледжаньня выдатку вады. На працягу большай часткі басэйна рака зьяўляецца суднаходнай нават для вялікіх баржаў, якія курсіруюць паміж Кіншасай і Кісангані, а многія зь ейных прытокаў зьяўляюцца суднаходнымі таксама. Рака ёсьць важнейшай крыніцай гідраэнэргіі, а ніжэй па плыні ад Кіншасы яна валодае патэнцыялам для вытворчасьці электраэнэргіі эквівалентнай патрэбам у электраэнэргіі прыкладна палове насельніцтва Афрыцы[9].

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна, Кіншаса мае трапічны вільготны й сухі клімат. У горадзе назіраецца працяглы сэзон дажджоў, які ахоплівае пэрыяд з кастрычніка па травень і адносна кароткі сухі сэзон, які праходзіць у пэрыяд з чэрвеня па верасень. У сувязі з тым, што Кіншаса ляжыць на поўдзень ад экватара, ягоны сухі сэзон пачынаецца ў чэрвені. Гэта адрозьніваецца ад тых афрыканскіх гарадоў, якія ляжаць на поўнач ад экватару, дзе сухі сэзон звычайна пачынаецца прыкладна ў студзені. Сухі сэзон Кіншасы трохі больш прахалодны, чым ягоны вільготны сэзон, нягледзячы на тое, што тэмпэратура застаецца адносна сталай на працягу ўсяго года.

 Кліматычныя зьвесткі для Кіншасы 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 36 36 36 36 35 34 32 35 36 36 34 36 36
Сярэдні максымум t, °C 31 31 32 32 31 29 27 29 31 31 31 30 30
Сярэдні мінімум t, °C 21 22 22 22 22 19 18 18 20 21 22 21 21
Абсалютны мінімум t, °C 18 18 18 19 19 15 14 14 16 15 17 17 14
Норма ападкаў, мм 135 145 196 196 159 8 3 3 30 119 222 142 1358
Крыніца: BBC Weather

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Кіншасы складала 4,6 млн жыхароў на 1994 год, у той час як у 1984 году жыхароў гораду налічвалася 2,6 млн чалавек[10]. 7 787 832 жыхары былі зафіксаваныя на 1 студзеня 2005 году. У 2017 годзе згодна з апошнімі на той час ацэнкамі колькасьць насельніцтва Кіншасы складала 11 855 000 чалавек. Згодна з прагнозамі 2016 году, насельніцтва конгаўскай сталіцы значна павялічыцца, дасягнуўшы 35 мільёнаў да 2050 году, 58 мільёнаў на 2075 году і 83 мільёны на 2100 год[11], што зробіць горад адным з найбуйнейшых у сьвеце.

Дэмаграфічны рост у Кіншасе[12][13]
Год Насельніцтва
1920 1600
1936 40 300
1938 35 900
1939 42 000
1947 126 100
1957 299 800
1959 402 500
1967 901 520
1968 1 052 500
Год Насельніцтва
1970 1 323 039
1974 1 990 700
1976 2 443 900
1984 2 664 309
1991 3 804 000
1994 4 655 313
2003 6 786 000
2008 9 500 000
2017 11 855 000

Злачыннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе Кіншаса была ацэнена як адзін з самых небясьпечных гарадоў Афрыкі з пункту гледжаньня злачыннасьці. Пасьля Другой кангалескай вайны горад імкнецца акрыяць ад засмучэньняў, аднак пры гэтым маюцца шматлікія банды з трушчобаў Кіншасы. Рабаваньні, разбоі, згвалтаваньні, выкраданьне людзей і бандытызм зьяўляюцца агульнай зьяваў для гораду[14]. Узровень забойстваў у Кіншасе, паводле ацэнак, дасягае 112 забойстваў на 100 тысячаў чалавек[15].

Дзіцячая беспрытульнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беспрытульныя дзеці[16][17], большасьць зь якіх зьяўляюцца сіротамі, падвяргаюцца гвалту з боку паліцыі і вайскоўцаў. З прыкладна 20 тысяч дзяцей ува ўзросьце да васемнаццацi гадоў жывуць на вуліцах гораду, амаль чвэрць зь іх ёсьць жабракі, некаторыя зьяўляюцца вулічнымі гандлярамі й каля траціны маюць нейкую працу[18]. Некаторыя зь іх ёсьць ахвярамі з прычыны вайны, іншых вінавацяць у вядзьмарстве[19] і з-за гэтага сталі ізгоямі[20][21][22].

Праваахоўныя органы рэгулярна робяць аблавы на бездаглядных дзяцей. Ёсьць зарэгістраваныя факты выкраданьня дзяцей, акрамя таго, паводле запісаў паліцыянты застрэльвалі іх за нязначныя правіны[23].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіншасаўскі ўнівэрсытэт.

Кіншаса зьяўляецца домам для некалькіх навучальных установаў высокага ўзроўню, якія ахопліваюць шырокі спэктар спэцыяльнасцяў, ад грамадзянскага будаўніцтва да мэдычных спэцыяльнасьцяў і журналістыкі. Горад таксама зьяўляецца домам для трох буйных унівэрсытэтаў і школаў мастацтва:

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе месьцяцца двадцать шпіталяў, а таксама розныя мэдычныя цэнтры й паліклінікі[25]. У 1997 годзе Дыкембэ Мутомба пабудаваў 300-ложкавы шпіталь недалёка ад Кіншасы, свайго роднага гораду. З 1991 году шпіталь імя Манколе працуе як некамэрцыйная мэдычная ўстанова, якая супрацоўнічае з Дэпартамэнтам аховы здароўя ў якасьці раённага шпіталю ў Кіншасе. Дзякуючы прафэсару Леону Тшылола, вядомаму пэдыятру й гематолягу, шпіталь Манколе адчыніць новую 150-ложкавы будынак ў 2012 годзе з палепшанымі клінічнымі паслугамі ў якасьці лябараторнай і дыягнастычнай радыёлёгіі, інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленьні інтэнсіўнай, сямейнай мэдыцыны й хірургічныя аддзяленьні.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бульвар 30 чэрвеня ёсьць адной з галоўных артэрыяў гораду.

Кіншаса ёсьць портам на левым беразе ракі Конга. Некалькі прыватных кампаніяў, гарадзкая транспартная кампанія (STUC) і кампанія гарадзкой чыгункі, якая мела 12 цягнікоў на 2002 год, абслугоўвае горад. Іншыя кампаніі таксама забясьпечваюць грамадзкі транспарт, як то Urbaco, Tshatu Trans, Socogetra, Gesac і MB Sprl. Гарадзкі аўтобус абслугоўвае максымум 67 тысяч пасажыраў штодзённа. Некаторыя кампаніі прадастаўляюць паслугі таксі й таксі-аўтобусаў. Большасьць (95,8%) транспарту забясьпечваецца прыватнымі прадпрымальнікамі.

Горад разглядае магчымасьць стварэньня трамвайных маршртаў у супрацоўніцтве з транспартнымі кампаніямі Брусэля (STIB), будаўніцтва якіх можа быць завершана прыкладна ў 2012—2015 гадох. Пытаньне энэргазабесьпячэньня застаецца ня вырашаным[26]. На сёньняшні момант чыгункай зьвязвае Кіншасу з горадам Матадзі на захадзе. Недалёк ад гораду маецца Міжнародны аэрапорт Нджылі.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прысутнічае тэкстыльная, харчовая, хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, мота- і велазаводы, суднабудаваньне, суднарамонт, дрэваапрацоўка, вытворчасьць будматэрыялаў. У раёне Малуку — мэталюргічны комплекс.

Мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Офіс «Agence Congolaise de Presse» у Кіншасе.

Кіншаса зьяўляецца домам для вялікай колькасьці СМІ, у тым ліку некалькіх радыёстанцыў і каналаў тэлебачаньня, якое трансьлюецца на амаль усёй тэрыторыі краіны, у тым ліку дзяржаўнай Радыётэлевізійнай нацыянальнай кангалескай кампаніі (RTNC) і прыватных Digital Congo і Raga TV. Прыватны канал RTGA таксама месьціцца ў Кіншасе.

Некалькі нацыянальных радыёстанцыяў, у тым ліку La Voix du Congo, якое знаходзіцца пад кіраваньнем RTNC, Radio Okapi і Raga FM месьцяцца ў Кіншасе, а таксама шматлікія мясцовыя станцыі. Перадачы брытанскай радыёкампаніі BBC таксама даступнаыя ў Кіншасе на хвалі 92,6 FM[27].

Кантраляванае дзяржавай інфармацыйнае агенцтва Agence Congolaise de Presse таксама месьціцца ў Кіншасе, а таксама некалькі штодзённых і штотыднёвых газэтаў і навінавых сайтаў, у тым ліку L’Observateur, L’Avenir, Phare, Le Potentiel і Le Soft[28].

Большасьць сродкаў масавай інфармацыі выкарыстоўвае францускую мову й лінгала ў значнай меры, вельмі нешматлікія выкарыстоўваюць іншыя нацыянальныя мовы.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.demographia.com/db-worldua.pdf
  2. ^ «Monographie de la Ville de Kinshasa» (SWF). Unité de Pilotage du Processus d’Elaboration et de mise œuvre de la Stratégie pour la Réduction de la Pauvreté (UPPE-SRP).
  3. ^ «Programme du Gouvernement, Provincial de Kinshasa, 2007 – 2011». Ville de Kinshasa. 25 August 2009.
  4. ^ «Géographie de Kinshasa», Ville de Kinshasa website
  5. ^ Cybriwsky, Roman Adrian (2013). «Capital Cities around the World: An Encyclopedia of Geography, History, and Culture». ABC-CLIO, USA. — С. 144.
  6. ^ Georges Nzongola-Ntalaja (17.01.2011). «Patrice Lumumba: the most important assassination of the 20th century». The Guardian.
  7. ^ McNeil Jr, Donald G. «Chimp to Human to History Books: The Circuitous Path of AIDS». The New York Times.
  8. ^ Trapido, Joe (2017). «Kinshasa’s Theater of Power». New Left Review.
  9. ^ Wachter, Sarah J. (19 June 2007). «Giant dam projects aim to transform African power supplies». New York Times.
  10. ^ Bédécarrats, Florent; Lafuente-Sampietro, Oriane; Leménager, Martin; Lukono Sowa, Dominique (2019). «Building commons to cope with chaotic urbanization? Performance and sustainability of decentralized water services in the outskirts of Kinshasa». Journal of Hydrology. 573: 1096–1108. doi:10.1016/j.jhydrol.2016.07.023.
  11. ^ Hoornweg, Daniel; Pope, Kevin (2017). «Population predictions for the world's largest cities in the 21st century». Environment and Urbanization. 29 (1): 195—216. — doi:10.1177/0956247816663557.
  12. ^ Populstat
  13. ^ World Gazetteer
  14. ^ «U.S. Dept. of State – Congo, Democratic Republic of the Country Specific Information». United States Department of State.
  15. ^ AfricaCenter.org
  16. ^ World Street Children News :: Congo (DR) Streetkid News
  17. ^ Manson, Katrina (22 July 2010). «Congo’s children battle witchcraft accusations». Reuters.
  18. ^ «Street Children in Kinshasa». Africa Action. 8 July 2009.
  19. ^ «A night on the streets with Kinshasa's 'child witches'». War Child UK – Warchild.org.uk.
  20. ^ «Danballuff – Children of Congo: From War to Witches (video)». Gvnet.com.
  21. ^ «Africa Feature: Around 20,000 street children wander in Kinshasa». English.people.com.cn.
  22. ^ «Prevalence, Abuse & Exploitation of Street Children». Gvnet.com.
  23. ^ «Police shoot dead street child in Kinshasa». BBC News.
  24. ^ "Cefacongo.org". Cefacongo.org.
  25. ^ «Provincial Health Division of Kinshasa». African Development Information Services
  26. ^ «La Stib à Kinshasa?», La Dernière Heure
  27. ^ «Democratic Republic of Congo country profile – Media». BBC News.
  28. ^ «Africa South of the Sahara: Selected internet resources – Democratic Republic of the Congo – Newspapers – Kinshasa Newspapers». University of Stanford Library.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]