Кіраваградзкая вобласьць
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Кіраваградзкая вобласьць Кіровоградська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Улучае | 21 раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кіраваград |
| Найбольшы горад | Кіраваград |
| Іншыя буйныя гарады | Александрыя Сьветлаводск |
| Дата ўтварэньня | 10 студзеня 1939 року |
| Губэрнатар | В.К. Моцны |
| Насельніцтва (2006) |
1,067 млн. (2,27%, 23-е месца) |
| Шчыльнасьць | 43,4 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы (90,1%), расейцы (7,5%), іншыя (2,4%) |
| Плошча | 24588 км² (4,07%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 052 |
| Паштовыя індэксы | 25xxx, 26xxx, 27xxx, 28xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | kirovograd.ua; kr.ua |
| Код аўтам. нумароў | BA |
| Афіцыйны сайт | |
Кіравагра́дзкая во́бласьць (па-ўкраінску: Кіровогра́дська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Кіраваград
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная ў цэнтры Ўкраіны, у міжрэччы Дняпра й Паўднёвага Буга. Практычна ўся тэрыторыя вобласьці разьмешчана на правым беразе Дняпра. На поўначы мяжуе з Чаркаскай, на паўночным усходзе з Палтаўскай, на ўсходзе ды паўднёвым усходзе з Днепрапятроўскай, на поўдні зь Мікалаеўскай ды Адэскай, на захадзе зь Віньніцкай абласьцямі Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, у вёсцы Дабравялічкаўка разьмешчаны геаграфічны цэнтар Украіны.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат умерана-кантынэнтальны. Зіма мяккая, з частымі адлігамі. Сьнегавы покрыў умацоўваецца позна — у пачатку сьнежня, ён неглыбокі й нясталы. Вясна адносна ранняя. Лета сухое, даволі сьпякотнае й часьцяком засушлівае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 21 °C, студзеня −5,5 °C. Больш за ўсё ападкаў выпадае ўвосень у выглядзе дажджоў.
[рэдагаваць] Рэльеф
Вобласьць разьмешчаная на паўднёвых схілах Прыдняпроўскага ўзвышша. Такое становішча абумоўлівае вельмі няроўны пагорысты рэльеф, на тэрыторыі вобласьці знаходзіцца вялікая колькасьть балак і яраў. Вельмі актуальнай праблемай зьяўляецца водная эрозія глебы.
[рэдагаваць] Водныя аб’екты
У вобласьці налічваецца 438 вялікіх і малых рэчак даўжынёй 5,6 тыс. км, сярод якіх няйвялікшыя — Інгулец, Сінюха, Вялікая Высь, Інгул, Ятрань. Рэкі вобласьці належаць да водных сыстэмаў Дняпра й Паўднёвага Буга.
Паводле колькасьці вадасховішчаў і сажалак вобласьць займае трэцяе месца ўва Ўкраіне. Але яна мае найменшыя запасы прыродных падземных водаў.
[рэдагаваць] Гісторыя
У антычныя часы па тэрыторыі вобласьці качавалі старадаўнія жыхары рэгіёну скіфы. У сярэднявечча тэрыторыя сучаснай Кіраваградчыны стала часткай Дзікага поля, па якому качавалі гуны, пэчанэгі, хазары, цюркі, манголы і іншыя.
У XIV ст. тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага
У XVI—XVII стст. Кіраваградчына (амаль бязьлюдная) робіцца буфэрам паміж Рэччу Паспалітай з аднаго боку, Масковіяй — з другога, і Турэччынай — з трэцяга.
У XVIII ст. пачалася новая расейская калянізацыя тэрыторыі вобласьці (у 1754 року — заснаванае места Елізавэтград).
Кіраваградзкая вобласьць УССР утвораная 10 лютага 1939 року, пераважна з паўночнай часткі Мікалаеўскай вобласьці, улучала паўднёвыя райны сучаснай Чаркаскай вобласьці, але без сваіх сучасных заходніх раёнаў, якія тады былі ў Адэскай вобласьці. Вобласьці былі перададзеныя 30 раёнаў: Аджамскі, Бабрынэцкі, Вялікавыскаўскі, Выцязеўскі, Дабравялічкаўскі, Далінскі, Елізавэтградкаўскі, Златапольські, Знамянскі, Камянский, Кіраваградзкі, Кампаніеўскі, Малавыскаўскі, Наўгародкаўскі, Наваархангельскі, Навагеоргіеўскі, Наваміргарадзкі, Навапразкі, Наваўкраінскі, Аляксандраўскі, Александрыйскі, Ануфрыеўскі, Пятроўскі, Падвысоцкі, Пяшчанабродскі, Раўнянскі, Тышкоўскі, Устынаўскі, Хмэлеўскі, Чыгірынскі
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Вобласьць налічвае 21 адміністрацыйны раён, 12 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 26 мястэчак, 1024 вёскі.
[рэдагаваць] Месты
[рэдагаваць] Абласнога значэньня
[рэдагаваць] Раённага значэньня
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кіраваградзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Кіраваградзкая вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны | Александрыйскі • Альшанскі • Аляксандраўскі • Ануфрыеўскі • Бабрынецкі • Гайворанскі • Галаванеўскі • Дабравялічкаўскі • Далінскі • Знамянскі • Кіраваградзкі • Кампаніеўскі • Малавыскаўскі • Наваархангельскі • Наваміргарадзкі • Наваўкраінскі • Наўгародкаўскі • Пятроўскі • Сьветлаводзкі • Ульянаўскі • Устынаўскі | |
| Гарады абласнога значэньня | Александрыя • Знамянка • Кіраваград • Сьветлаводск | |
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка |
|
|
| Вобласьці | Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хэрсонская • Хмяльніцкая • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская | |
| Абласныя цэнтры | Адэса • Віньніца • Данецк • Днепрапятроўск • Жытомір • Вужгарад • Запарожжа • Івана-Франкоўск • Кіеў • Кіраваград • Луганск • Луцак • Львоў • Мікалаеў • Палтава • Роўны • Сумы • Тэрнопаль • Харкаў • Хэрсон • Хмяльніцкі • Чаркасы • Чарнаўцы • Чарнігаў | |
| Гарады дзяржаўнага значэньня |
|
|