Кіраваньне часам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кіраваньне часам — сьвядомы нагляд за колькасьцю выдаткаванага на дакладныя віды дзейнасьці часу дзеля падвышэньня іх выніковасьці. Вызначае час і шырыню ажыцьцяўленьня задумаў. Яму спрыяюць плянаваньне, разьмеркаваньне, мэтавызначэньне, упаўнаважваньне, агляд справаў, адсочваньне, наладжаньне, стварэньне раскладу й вызначэньне перавагаў.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць чатыры пакаленьні падыходаў да кіраваньня часам:

  1. напамінкі на падставе гадзіньніка, што папярэджвае аб тэрміновасьці выкананьня задачы;
  2. плянаваньне й падрыхтоўка грунтуюцца на календары й кнізе занатовак для мэтавызначэньня;
  3. паўсядзённае плянаваньне й вызначэньне перавагаў на падставе дакладных каштоўнасьцяў;
  4. выкарыстаньне вылічальнай прылады для нагляду за ажыцьцяўленьнем мэты й задачаў пры наданьні перавагі важнасьці перад тэрміновасьцю[1].

Вызначэньне перавагаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс задачаў служыць замяняльнікам памяці, пры складаньні якога варта:

  1. адзначыць усе важныя задачы;
  2. стварыць дастатак кіраванага часу;
  3. адмовіцца ад часткі задачаў;
  4. вызначыць пераважныя задачы;
  5. не адкідаць усяго;
  6. не прызначаць выкананьне вызначальнае задачы на час адпачынку[2].

Выбар пераважных задачаў таксама мае адначасна стасавацца зь іх важнасьцю й тэрміновасьцю.

Тэрміновасьць
не тэрмінова тэрмінова
Важнасьць важна Вызначыць час выкананьня задачы ды выканаць яе асабіста Адразу выканаць самому
ня важна Не рабіць, адкінуць Перадаць задачу адказнай асобе

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Стывэн Кові Сем звычак здатных людзей = па-ангельску: The Seven Habits of Highly Effective People. — Free Press, 1989. — ISBN 0-7432-6951-9
  2. ^ Джулі Моргэнстэрн Кіраваньне часам знутры: бездакорны спосаб устанаўленьня наглядуза Вашым раскладам — і Вашым жыцьцём = па-ангельску: Time Management from the Inside Out: The Foolproof System for Taking Control of Your Schedule—and Your Life. — 2-ое. — Нью-Ёрк: Henry Holt, 2004. — 285 с. — ISBN 0805075909