Кірха Сьвятога Антонія Падуанскага (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірха
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага
Кірха ў Берасьце
Кірха ў Берасьце
Краіна Беларусь
Горад Берасьце
Каардынаты 52°5.29′31″ пн. ш. 23°41.19′40″ у. д. / 52.09678° пн. ш. 23.69761° у. д. / 52.09678; 23.69761Каардынаты: 52°5.29′31″ пн. ш. 23°41.19′40″ у. д. / 52.09678° пн. ш. 23.69761° у. д. / 52.09678; 23.69761
Канфэсія кальвінізм
Эпархія Гарадзенская супэрінтэндацыя 
Тып будынка кірха
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1938
Дата пабудовы 1938
Стан ліквідаваны, будынак перароблены, часткова захаваўся
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага

Кі́рха Сьвятога Антонія Падуанскага ў Бе́расьце — колішні кальвініскі храм у Бярэсьце, заснаваны ў 1938 р., разбураны ў 1945 р. Знаходзілася на вуліцы Жыгамонтаўскай (цяпер вул. К. Маркса).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква была пабудавана па праекце архітэктара Баранскага [1] незадоўга да пачатку вайны на тагачаснай вуліцы Жыгамонтаўскай. Дапамогу ў будаўніцтве кірхі аказалі берасьцейскія вайскоўцы. Як успамінае дачка парафіяльнага пастара Берасьця А. Фігашэўская: дужа дапамаглі бацьку вайскоўцы, які падаравалі цэглу для будаўніцтва храма, а таксама парафіяне зь Берасьця й ўсёй Польшчы. Неўзабаве будынак быў гатовы, пасьля чаго ў ім праводзіліся штодзённыя набажэнствы, у якіх прынялі ўдзел вернікі Берасьця й ваколіцаў, а таксама жаўнеры берасьцейскага гарнізону[2].

Пастарам берасьцейскага прыходу, у якім яны маліліся таксама ўсе палескія кальвіністы быў Альфрэд Уга Фігашэўскі[3]

Пасьля 1945 року кальвініскі прыход у Берасьці спыніў сваё існаваньне, а будынак, які знаходзіўся ў стане заняпаду, быў перароблены савецкімі ўладамі пад кінатэатар. Сёньня, маёмасьць былой кірхі здаецца ў арэнду прыватным кампаніям[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ інфармацыя на старонках Radzima.org
  2. ^ Waszczuk-Kamieniecka D., "Brest - gorod nezabyvaemyj", Izdatelstvo S. Lavrova, Brześć 2000, s. 125
  3. ^ Alabrudzińska Elżbieta, "Kościoły ewangelickie na kresach wschodnich II Rzeczypospolitej", Toruń 1999
  4. ^ Kroki do odrodzenia. „Lutheranica” – беларуская лютэранская старонка

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]