Кірыбаці
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Ribaberikin Kiribati Republic of Kiribati Рэспубліка Кірыбаці |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: "Te Mauri, Te Raoi ao Te Tabomoa" (Здароў'е, мір і павага) | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Кірыбаці, ангельская | ||||
| Сталіца | Паўднёвая Тарава | ||||
| Найбуйнейшы горад | Паўднёвая Тарава | ||||
| Урад | рэспубліка Анотэ Тонг |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
186-е месца ў сьвеце 726 км² - |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
197-е месца ў сьвеце 105 432 137/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
213 месца ў сьвеце 0,206 млрд.$ 2 358 $ |
||||
| Валюта | Аўстралійскі даляр (AUD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC+12 да UTC+14 (UTC+12 да + 14) +12 да +14 (UTC+12 да +14) |
||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
12 ліпеня 1979 | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««Teirake Kaini Kiribati»» | ||||
| Аўтамабільны знак | KIR | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ki | ||||
| Тэлефонны код | +686 | ||||
Кірыба́ці — выспавая краіна ў Ціхім акіяне. У склад краіны ўваходзяць 33 каралавыя выспы, якія расьцягнуліся на 3800 км уздоўж экватара. Сюды ўваходзяць выспы трох архіпэлягаў Мікранэзіі і Палінэзіі: выспы Гілберта (16 выспаў), выспы Фэнікс (8 выспаў) і выспы Лайн (8 выспаў). 21 з 33 выспаў маюць пастаяннае насельніцтва.
Назва «Кірыбаці» — гэта зьмененая мясцовымі жыхарамі ангельская назва галоўнай групы выспаў — выспаў Гілберта.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя людзі зьявіліся на выспах паміж 1000 і 1300 г.г. Наступная хваля фіджыйцаў дапоўніла мікранэзійскую культуру выспаў палінэзійскімі элемэнтамі.
Першыя эўрапейцы зьявіліся тут ў XVI стагодзьдзі. Але пастаянныя эўрапейскія паселішчы пачалі зьяўляцца тут у XIX стагодзьдзі, калі на выспах зьявіліся кітабоі і гандляры рабамі. Для мясцовага насельніцтва зьяўленьне прынесла шмат праблемаў, перш за ўсё сьмяротныя хваробы. Так сама ўзьніклі міжпляменныя канфлікты. У 1892 годзе Вялікабрытанія ўсталявала на выспах свой пратэктарат, які ў 1916 годзе быў пераўтвораны ў калёнію Выспы Гілберта і Лагуны.
Пад час Другой Сусьветнай вайны выспы былі занятыя японскімі войскамі і былі далучаны да японскай лініі абароны ў Ціхім акіяне. У лістападзе 1943 годзе войскам саюзьнікаў пасьля цяжкіх баёў ўдалося прарваць японскую лінію абароны, гэты момант лічыцца паваротным у вайне на Ціхім акіяне.
Мясцовае самакіраваньне было ўведзенае на выспах у 1960-х г.г. У 1975 годзе выспы Эліс аддзяліліся ад калёніі і стварылі незалежную краіну — Тувалу. Выспы Гілберта атрымалі ўласны ўрад у 1977 годзе, і 12 ліпеня 1979 года атрымалі незалежнасьць з назвай Кірыбаці.
[рэдагаваць] Палітыка
Парлямэнт Кірыбаці мае назву «Maneaba ni Maungatabu», выбіраецца кожныя чатыры гады і складаецца з 36 дэпутатаў. Прэзыдэнт, г. зв. Beretitenti зьяўляецца адначасова і кіраўніком ураду.
Кожная з 21 заселеных выспаў мае ўласны ўрад, які займаецца справамі мясцовага самакіраваньня.
[рэдагаваць] Геаграфія
У склад Кірыбаці ўваходзяць 33 выспы з архіпэлягаў Гілберта, Фэнікс, Лайн. Даўжыня ланцугу выспаў з захаду на ўсход складае 3800 км, а шырыня з поўначы на поўдзень каля 2000 км. Клімат на выспах экватарыяльны, пасатны. Усе выспы абкружаныя каралавымі рыфамі.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Кірыбаці дзеліцца на 6 акругаў:
- Банаба
- Цэнтрыльныя выспы Гілберта
- Выспы Лайн
- Паўночныя выспы Гілберта
- Паўднёвыя выспы Гілберта
- Тарава
У краіне маецца 21 мясцовы ўрад на кожнай з заселеных выспаў.
[рэдагаваць] Эканоміка
Кірыбаці мае невялікія радовішчы карысных выкапняў. На момант атрыманьня незалежнасьці ў 1979 годзе радовішчы фасфатаў, калісьці галоўнай крыніцы прыбытку, былі амаль вычарпаныя. У нашы дні нацыянальны прыбытак забясьпечваецца за кошт экспарту рыбы і копры. У апошнія гады эканоміка выспаў апынулася ў эканамічным крызысе.
Эканамічнаму разьвіцьцю перашкаджаюць нястача кваліфікаванай працоўнай сілы, неразьвітая інфраструктура і вялікая адлегласьць ад сусьветных рынкаў. Турызм прыносіць каля 20% нацыянальнага прыбытку. Значную ролю ў эканоміцы Кірыбаці грае міжнародная дапамога з боку Вялікабрытаніі і Японіі, доля якой складае 25-50% СУП. Колькасьць грошаў, якія дасылаюцца кірыбаційцамі, працуючымі за мяжой, дасягае 5 млн $ штогод.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Акіяніі | |
|---|---|
| Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы | |
| Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·
Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія |
