Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Патрыярх Кірыла

Патрыярх Кірыла (Кірыл; сапр. імя — Уладзімер Міхайлавіч Гундзяеў; нар. 20 лістапада 1946, Ленінград) — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы; 27 студзеня 2009 абраны 16-м патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі, з 1 лютага 2009 году Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.

Да патрыярства — мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі (на Смаленскай катэдры з 26 сьнежня 1984 году); з 14 лістапада 1989 па 1 лютага 2009 старшыня сынадальнага Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС) і нязьменны ўдзельнік Сьвятога Сынода;

Паходжаньне. Дзяцінства і юнацкасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 20 лістапада 1946 году ў Ленінградзе ў сям’і сьвятара. Скончыў Ленінградзкую духоўную сэмінарыю, потым — Ленінградзкую духоўную акадэмію (1970).

Сьвятарскае служэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1969 годзе пастрыгся ў манахі.

Біскупскае служэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19711988 гадах служыў на пасадах прадстаўніка Маскоўскага патрыярха пры Ўсясьветнай радзе цэркваў, намесьнікам патрыяршага экзарха Заходняй Эўропы, намесьнікам кіраўніка аддзелу зьнешніх царкоўных стасункаў, кіраваў патрыяршымі прыходамі ў Фінляндыі.

Япіскап Расейскай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Смаленскі і Калініградзкі (на Смаленскай катэдры ад 1984 году); ад 1989 — старшыня сынадальнага аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў і пастаянны сябар Сьвятога Сыноду.

Абраньне на Патрыяршы Пасад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 сьнежня 2008 году, пасьля сьмерці патрыярха Аляксія II, абраны трымальнікам пасады патрыярха.

На Архірэйскім саборы былі абраны тры кандыдаты на патрыяршы пасад (амаль 200 архірэяў бралі ўдзел у галасаваньні: 97 прагаласавалі за мітрапаліта Кірыла, 32 — за мітрапаліта Калускага і Бораўскага Клімэнта, і 16 — за кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта).

У дзень галасаваньня на Памесным саборы мітрапаліт Філярэт узяў самаадвод і заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за кандыдатуру мітрапаліта Кірыла.

27 студзеня 2009 году на Памесным саборы Расейскай праваслаўнай царквы ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве абраны 16-м патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. Больш за 700 дэлегатаў бралі ўдзел у таемным галасаваньні: за мітрапаліта Кірыла аддалі свае галасы 508 дэлегатаў, за Клімэнта — 169. Інтэрнізацыя адбылася 1 лютага 2009 году.

8 сьнежня 2009 году ўзнагароджаны беларускім ордэнам Дружбы народаў [1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў