Кірыл Клімовіч
| Кірыл Клімовіч | |
| Тытулярны біскуп Арбы й дапаможны біскуп менска-Магілёўскай дыяцэзіі | |
|---|---|
| 1999 — 2003 | |
| Ардынарны біскуп дыяцэзіі сьвятога язэпа ў Іркуцку | |
| 2003 — цяперашні час | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 5 лістапада 1952 |
| Адукацыя: | Вышэйшая духоўная сэмінарыя «Hosianum» у Ольштыне |
| Рэлігія: | каталіцтва |
Кіры́л Клімо́віч (нарадзіўся 5 лістапада 1952, Амангельды ў Казахстане) — беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп каталіцкай дыяцэзіі сьв. Язэпа з катэдрай у Іркуцку.
Біяграфія [рэдагаваць]
У 1956-1965 жыў у БССР, а затым пераехаў разам зь сям'ёй у Польшчу. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў 1974 паступіў у вышэйшую духоўную сэмінарыю «Hosianum» у Ольштыне, якую скончыў у 1980.
Высьвечаны на сьвятара 8 чэрвеня 1980 Прымасам Польшчы кардыналам Юзафам Глемпам. Служыў вікарыем у гарадах Відміны, Пасьленк і Дзяўбкі пад Ольштынам, прымаў удзел у будаўніцтве новай духоўнай сэмінарыі ў Ольштыне. З 1990 зьдзяйсьняў сьвятарскую паслугу ў Беларусі, служыў плябанам і дэканам у горадзе Глыбокае.
13 кастрычніка 1999 Папа Ян Павал ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Арбы і дапаможным біскупам Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі. 4 сьнежня таго ж году Кірыл Клімовіч быў рукаўскладзены ў біскупа ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панна МарыяПанны Марыі кардыналам Казімерам Сьвёнткам. У 1999 — 2003 — генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі і плябан катэдральнага сабору ў Менску.
У 17 красавіка 2003 загадам Яна Паўла ІІ біскуп Клімовіч быў вызвалены ад абавязкаў дапаможнага біскупа Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі і пераведзены з тытулярнай катэдры Арбы на катэдру дыяцэзіі сьв. Язэпа ў Іркуцку. 15 чэрвеня 2003 у іркуцкім катэдральным саборы Беззаганнага Сэрца Панны Марыі Бязгрэшнага Сэрца Божией Маці адбылося кананічны і літургічны ўступ у пасаду кіравальнага біскупа. З 18 студзеня 2005 віцэ-старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі. Кіраўнік Катэхітычнай камісіі і Камісіі па міжхрысьціянскім і міжрэлігійным дыялогу і дыялогу зь нявернікамі.
Вольна валодае беларускай, расейскай, польскай і італійскай мовамі.
| Папярэднік Ян Павал Ленга |
тытулярны біскуп Арбы 1999-2003 |
Наступнік Закарыяс Сэніта Хімэнэс |
| Папярэднік біскуп Ежы Мазур |
Ардынарый дыяцэзіі Сьвятога Язэпа ў Іркуцку з 2003 |
Наступнік няма |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Біскуп Кірыла Клімовіч Catholic.Ru Усходняя Сібір. Біскуп
- Папа рымскі прызначыў новага каталіцкага герарха ў Іркуцку
- Біскуп Клімовіч: Я — былы савецкі чалавек
- Герб Яго Эксцэленцыі біскупа Кірылы Клімовіча
- Новым старшынёй Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расеі абраны Ёсіф Вэрт
- Агульная інфармацыя аб Канфэрэнцыі
- Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»(анг.)