Кірыл Паўлючак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Паўлючак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1984(1984-06-27)[1] (39 гадоў)
Рост 195 см
Вага 90 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Аўтазаводзец-Трактар[d]
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001 Дынама Менск 10 (1)
2002 Дынама Менск 21 (0)
2003—2008 Дынама Менск 111 (9)
2008 Луч[d] 10 (0)
2009 Нёман Горадня 6 (0)
2010 Гомель 27 (9)
2011—2012 Менск 23 (3)
2012—2013 Дняпро Магілёў 37 (1)
2014 Зымбру Кішынёў 23 (2)
2015—2020 Гарадзея 144 (10)
2020—2021 Славія Мазыр 8 (1)
2021 Смаргонь 5 (0)
2022 Крумкачы 17 (2)
2023—4 Аўтазаводзец-Трактар[d] 15 (2)
Зборныя
2005—2006 Беларусь (да 21) 8 (4)
2008 Беларусь 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 лістапада 2023.

Кірыл Паўлючак (нарадзіўся 27 чэрвеня 1984 году, Горадня, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Аўтазаводца-Трактара».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кірыл зьяўляецца выхаванцам СДЮШАР №6 гораду Горадні. У 2001 годзе выступаў за фарм-клюб, а ў 2002—2008 гады — за асноўную каманду менскага «Дынама». У час летняга трансфэрнага акна 2008 году папоўніў шэрагі клюбу расейскай прэм’ер-лігі «Луч-Энэргія». У складзе далёкаўсходнікаў правёў 10 гульняў, гуляючы як на пазыцыі абаронцы, гэтак і паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону пакінуў клюб. У 2009 годзе вярнуўся на радзіму: быў падпісаны кантракт з гарадзенскім «Нёманам». У 2010 годзе гуляў у складзе «Гомлю», зь якім заваяваў малыя залатыя мэдалі Першай лігі Беларусі. Пасьля заканчэньня сэзону пакінуў клюб і падпісаў кантракт зь «Менскам». У жніўні 2012 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. У лютым 2014 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Зымбру»[4]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5].

Дапамог «Гарадзеі» паводле вынікаў сэзону 2015 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам[6]. У сэзонах 2016—2018 гадоў заставаўся асноўным гульцом гарадзейцаў, выступаючы на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, толькі часам адсутнічаў праз траўмы. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[7]. У 2020 годзе стаў капітанам каманды.

У ліпені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Гарадзею»[8] і перайшоў у мазырскую «Славію»[9]. Праз пашкоджаньні зрэдку зьяўляўся на полі ў складзе мазырчукоў. У ліпені 2021 году кантракт з клюбам быў скасаваны[10]. У ліпені 2021 году далучыўся да «Смаргоні»[11]. З пачатку 2022 году пачаў трэнавацца з «Крумкачамі» і ў красавіку афіцыйна стаў гульцом клюбу[12]. Сэзон 2023 году пачаў у складзе менскага «Трактара».

У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[13].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За нацыянальную зборную Беларусі правёў тры гульні, усе ў таварыскіх матчах.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынама Менск

Зымбру Кішынёў

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2015 Першая ліга 28 0
2016 Найвышэйшая ліга 27 4
2017 Найвышэйшая ліга 20 4
2018 Найвышэйшая ліга 28 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Kiril Pavlyuchek // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/kirill_pavljuchek/
  3. ^ Кирилл Павлючек продолжит карьеру в могилевском «Днепре» (рас.)
  4. ^ Кирилл Павлючек заключил контракт с молдавским «Зимбру» (рас.)
  5. ^ Шидловский, Толканица и Павлючек заключили контракты с «Городеей» (рас.)
  6. ^ "Городея" продлила контракты с Лебедевым, Ковбом и Павлючеком (рас.)
  7. ^ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (рас.)
  8. ^ Павлючек покинул "Городею" (рас.)
  9. ^ "Славия" подписала Павлючека и рассталась с Ковалевским (рас.)
  10. ^ "Славия рассталась с Павлючеком (рас.)
  11. ^ Кирилл Павлючек перешел в "Сморгонь" (рас.)
  12. ^ Кирилл Павлючек будет выступать за "Крумкачы" (рас.)
  13. ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
  14. ^ «Зимбру» с Кубаревым, Климовичем и Павлючеком выиграл Кубок Молдовы (рас.)
  15. ^ «Зимбру» Кубарева выиграл Суперкубок Молдовы (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]