Кір I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Кір I (па-старапэрсыдзку: Kuruš, па-грэцку: Κύρος) - пэрсыдзкі кароль з дынастыі Ахемэнідаў, сын Тэіспа, унук Ахемэна.

Падзяліў разам з братам Арыярамнам каралеўства свайго бацькі. Кір І асацыюецца, хоць і ня ўсімі дасьледчыкамі, з Курасам Парсумаскім. Упершыню Курас узгадваецца ў 652 да н. э., калі ён выступіў на баку бабілёнскага караля Шамаш-шум-укіна ў няўдалай вайне таго са сваім братам асырыйскім каралём Ашурбаніпалам.

Курас узгадваееца зноў у 639 да н. э. У той год Ашурбаніпал захапіў Элям і прымусіў скарыцца сабе ўсіх хаўрусьнікаў Эляму, у т.л. Кураса. Ягоны сын Аруку быў пасланы ў Асырыю заплаціць даніну Ашурбаніпалу. Пасьля Курас зьнікае з гістарычных запісаў. Верагодна, ён працягваў плаціць даніну й пасьля сьмерці Ашурбаніпала, а з падзеньнем Асырыі ў 612 да н. э. патрапіў пад уплыў Мідыі. Памёр за панаваньнем мідыйскага караля Кіяксара (633 да н. э.584 да н. э.) ці ягонага сына Астыяга (584 да н. э.550 да н. э.). Пераемнікам Кіра І на пасадзе караля стаў ягоны сын Камбіз I.

Папярэднік:
Тэісп
Кароль Аншану
640 да н. э.580 да н. э.
Пераемнік:
Камбіз I