Кішкі (род)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кішкі
Герб Кішкаў
Герб «Дуброва»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Кі́шкі (Kiški), Кішкі-Цеханоўскія — магнацкі род гербу «Дуброва», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Валодалі вялізнымі зямельнымі абшарамі на Падляшшы і Літве. Па згасаньні роду большая частка багацьця перайшла да неаднаразова пародненых зь ім Радзівілаў[1].

Генэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавальнік роду — Пашка (Павал) Струміла, які ў пачатку XV ст. быў адным з уладальнікаў Дмошына ў Вышагродзкай зямлі (Польскае Каралеўства). Ягоны сын Юшка (Юры) Струміла (? — 1485) напрыканцы валадараньня Вітаўта займаў пры ягоным двары пасаду пасьцельнічага; атрымаў ад вялікага князя для бацькі места Цеханавец, а для сябе Бранск на Падляшшы. Кар’ера Ю. Струмілы прывабіла ў Вялікае Княства Літоўскае ягоныя братоў Мацея (Мацька) і Пятра (Пятрашка Страміла, Цеха-ноўскі-Страміла, Страмілка), якія атрымалі ў спадчыну Цеханавец. Мацей зрабіўся пачынальнікам роду Цеханавецніх, ягоны брат Пётар, імаверна, першым насіў мянушку Кішка, якая зрабілася прозьвішчам роду[2].

  1. Станіслаў (?—1513 або 1514), падстолі вялікі літоўскі (14871488), маршалак гаспадарскі і намесьнік лідзкі (1493)
    1. Ганна, 1-ы м. — Крыштап Радзівіл, 2-гі м. — Станіслаў Кезгайла
    2. Барбара (?—1513), м. — Юры Радзівіл
    3. Пётар (?—1534), староста драгічынскі, ваявода полацкі (15211532), кашталян троцкі (з 1532)
      1. Станіслаў II (?—1544), староста брацлаўскі (1522), ваявода віцебскі1544); ж. — Ганна з Радзівілаў
        1. Ян (15521592), крайчы1569) і падчашы вялікі літоўскі (з 1579), кашталян віленскі1588), ваявода берасьцейскі1589)
        2. Станіслаў III (15491619), староства жамойцкі
          1. Станіслаў IV (15841626), ябіскуп жамойцкі1618)
          2. Мікалай III (15881644), ваявода дорпацкі (16171627) і амсьціслаўскі (16271636), кашталян троцкі (16361644), падскарбі і канцлер вялікі літоўскі1640])
          3. Крыштап (?—1646), чашнік вялікі літоўскі1632), ваявода амсьціслаўскі (16361639) і віцебскі (з 1639)
            1. Альжбета, м. — Т. Жыжэмскі
          4. Януш (15861653), ваявода полацкі1621), польны (16351646) і гетман вялікі літоўскі1646).
      2. Пётар II (15191550), маршалак валынскі і староста ўладзімерскі (з 1548)
      3. Мікалай (?—1587) — крайчы вялікі літоўскі, ваявода падляскі1569)
        1. Мікалай II (? — да 1620), cтароста дарагічынскі
        2. Барбара, м. — Юры Алелькавіч

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Станіслаў Думін. Кішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 189.
  2. ^ Станіслаў Думін. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 101.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кішкі (род)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў