Кўінз Парк Рэйнджарз Лёндан
| Поўная назва | Футбольны клюб Кўінз Парк Рэйнджарз | ||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | Абруч | ||
| Заснаваны | 1882 | ||
| Горад | Лёндан | ||
| Стадыён | Лофтус Роўд Умяшчальнасьць: 18 360 |
||
| Прэзыдэнт | Джавані Палядыньні | ||
| Галоўны трэнэр | Марк Г’юз | ||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | ||
| · 2011—2012 | 17 месца | ||
|
|||
«Кўінз Парк Рэйнджарз» (па-ангельску: Queens Park Rangers) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў заходняй частцы Лёндану. «Кўінз Парк Рэйнджарз» таксама шырока вядомы па скарочанай назве КПР. Іх таксама называюць «Рэйнджарз» і «Гупс» (анг. hoops — «абруч», з-за папярочных бела-блакітных палосаў іхняй асноўнай традыцыйнай формы). На працягу многіх гадоў клюб гуляў хатнія матчы на розных стадыёнах, перш чым атрымаў у сваё карыстаньне «Лофтус Роўд» у 1917 годзе. У сэзонах 1931—1932 гадоў і пазьней у 1962—1963 гадох каманда таксама гуляла на стадыёне «Ўайт Сіці», каб прыцягнуць большую колькасьць заўзятараў[1]. Дзякуючы сваёй блізкасьці да іншых клюбаў на захадзе Лёндана, КПР падтрымліваюць даўнюю канкурэнцыю зь некалькімі іншымі клюбамі ў гэтым раёне. Найбольш прыкметнымі з іх зьяўляюцца «Чэлсі», «Фулгэм» і «Брэнтфард», зь якімі яны маюць сурацьстаяньне вядомае як Дэрбі заходняга Лёндана. Клюб і ягоныя заўзятары падтрымліваюць даўняе суперніцтва з клюбам «Ўотфард», нягледзячы на тое, што ў апошні час яно стала менш прыкметным.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Канец 19 стагодзьдзя[рэдагаваць]
Футбольны клуб быў утвораны ў 1882 годзе, калі каманда, вядомая як «Сэнт-Джудз» была аб’яднаная з «Крайстчэрч Рэйнджарз». Новы клуб атрымаў назву «Кўінс Парк Рэйнджарз» альбо больш вядомую ў скарачэньні КПР, паколькі большасьць гульцоў жылі ў Кўінз-Парку на паўночным захадзе Лёндана. У 1889 году КПР стаў прафэсійным клюбам.
Першая палова 20 стагодзьдзя[рэдагаваць]
З 1920 году каманда пачала выступаць у Трэцім дывізіёне й толькі ў сэзоне 1947—1948 гадоў КПР, пад кіраўніцтвам Дэйва Мэньёлы, нарэшце перамог турнір і атрымаў падвышэньне ў клясе. Наступныя чатыры сэзоны клюб правёў у Другім дывізіёне, адкуль вылецеў па выніках сэзону 1951—1952 гадоў. Прыкладна ў гэты час у каманду, зь «Лідс Юнайтэд», перайшоў Тоні Інгэм, пасьля ўсталяваўшы рэкорд клюба, згуляўшы за яго 519 матчаў.
Другая палова 20 стагодзьдзя[рэдагаваць]
Перад пачаткам сэзону 1959—1960 гадоў у клюб на пасаду старэйшага трэнэра прыйшоў Алек Сток. Сток і Джым Грэгары, які пасьля стаў старшынёй КПР, у сярэдзіне 1960-х цалкам перабудавалі працу клюба, а таксама стадыён і ягоныя навакольлі[2].
У сэзоне 1966—1967 гадоў КПР выйграў чэмпіянат у трэцім дывізіёне. У тым жа сэзоне КПР стаў першым у гісторыі клюбам, з трэцяга дывізіёна, якія здолеў узяць Кубак Футбольнай лігі, абыграўшы 4 сакавіка 1967 года «Ўэст Бромўіч Альбіён» зь лікам 3:2. Праз 40 гадоў гэты трафэй па-ранейшаму застаецца найвышэйшым дасягненьнем у гісторыі клюба. Матч гэты ўвайшоў у гісторыю таксама й тым, што гэта быў першы фінал Кубка Футбольнай лігі, які быў згуляны на легендарным стадыёне «Ўэмблі». У 1968 годзе КПР упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у Першы дывізіён, але толькі на год: наступныя чатыры сэзоны клюб зноўку праводзіў у другім. У пачатку сэзону 1969—1970 гадоў у каманду, з «Тотэнгэма Готспура» перайшоў Тэры Вэнэйблз. У той жа час сышоў, у «Манчэстэр Сіці», ранейшы лідэр клюба Родні Марш, але неўзабаве ў клюб былі запрошаны новыя зоркі, як то Філ Паркс, Дон Гівэнз, Дэйв Томас і Стэнлі Боўлз. Побач з імі ў поўную сілу зайгралі й дамарослыя гульцы, як то Дэйв Клемэнт, Ен Гілард, Мік Ліч і Джэры Фрэнсіс.
У 1974 годзе ў клюб прыйшоў новы мэнэджар Дэйв Сэкстан. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у сэзоне 1975—1976 гадоў заняў у Першым дывізіёне 2 месца, да чэмпіёнства не дабраўшы толькі адзін пункт. Пяць гульцоў гэтай зорнай каманды гулялі ў зборнай Ангельшчыны, а практычна ўсе астатнія ўключаліся ў зборныя Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, Шатляндыі, Ўэйлза. У канцы 1970-х гадоў КПР дэбютаваў у Кубку УЭФА, дайшоўшы да чвэрцьфіналу й прайграўшы грэцкаму клюбу «AEK» па пэнальці. Пасьля сыходу Сэкстана ў 1977 годзе клюб зайграў горш і ў 1979 годзе вярнуўся ў Другі дывізіён.
Тытулы[рэдагаваць]
- Уладальнік Кубка Лігі: 1
- 1967
Склад[рэдагаваць]
- Па стане на 29 студзеня 2013 году
|
|
Вядомыя гульцы[рэдагаваць]
У 2008 годзе сярод заўзятараў было праведзена галасаваньне на лепшых адзінаццаць гульцоў клюба за ўсю гісторыю існаваньня каманды. У сьпіс увайшлі:
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Simon Inglis: «Football Grounds of Britain», стар. 305-6. ISBN 0-00-218426-5
- ^ Alec Stock Obituary. QueensParkRangersFC.com
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Кўінз Парк Рэйнджарз Лёндан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)
- Сайт расейскамоўных заўзятараў клюба (рас.)
- Сайт заўзятараў клюба ў Нарвэгіі (нарв.)
- QPR Report Messageboard (анг.)
|
|||||