Беларусь 2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ЛАД»)
«Беларусь 2»
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Створаны 18 кастрычніка 2003 (20 гадоў таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Наталля Марынава
Афіцыйны сайт www.belarus2.by

«Беларусь 2» (да 13 лістапада 2011 г. «Лад») — забаўляльна-спартовы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 18 кастрычніка 2003 году. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах.

Лягатып[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ад 18 кастрычніка 2003 году да 14 студзеня 2007 году лягатып уяўляў сабой аранжавую акружыну вакол слова «ЛАД». Знаходзіўся ў правым верхнім куце.
  • Ад 15 студзеня 2007 да 13 лістапада 2011 году лягатып уяўляў сабой аранжавы авал з адсечанай часткай са словам «ЛАД».
  • Ад 14 лістапада 2011 году да цяперашняга часу лягатып уяўляе сабой чырвоны квадрат зь белай лічбай «2» усярэдзіне. Пад квадратам разьмешчаны зялёны прамавугольнік са словам «Беларусь».

Цяперашнія перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрыялы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя перадачы тэлеканала «ЛАД»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзіцячыя перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрыялы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Дурнушка Бетти 2»
  • «Налетчики»
  • «Полюби меня снова»
  • «Универ»
  • «Любовь как любовь»
  • «Інтэрны»

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 верасьня 2003 г. ствараны на аснове абласных тэлерадыёкампаніяў тэлеканал назвалі «Лад», ягоным дэвізам абралі «Лад у сям’і — згода ў краіне», галоўным прадусарам прызначылі Аляксандра Семярнёва[2]. 18 кастрычніка тэлеканал пачаў вяшчаньне ў сталіцы на частасьці расейскага тэлеканала «Культура»[3], у абласьцях — на частасьцях абласных тэлерадыёкампаніяў[4]. Ад пачатку прысьвячаўся сям’і, у абласьцях зьмяшчаў выпускі мясцовых навінаў[5].

На 10 лютага 2004 г. стаўся цалкам расейскамоўным[6]. 30 жніўня паводле падпісанай у чэрвені дамовы з Усерасейскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй(en) пачаў паказ перадачаў расейскага канала «Культура»[7].

1 ліпеня 2005 г. пачаў лічбавае вяшчаньне ў Менску[8]. На 18 кастрычніка вяшчаньне тэлеканала ахоплівала прастору пражываньня 85% насельніцтва[9].

На 12 ліпеня 2006 г. пасаду галоўнага прадусара пагадзіўся заняць Сяргей Кухто[10].

У 2013 годзе пасаду дырэктара тэлеканала "Беларусь 2" займала тэлевядучая Вольга Шлягер[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бітва экстрасэнсаў. "Беларусь 2 " - беларускі забаўляльны тэлеканал. Праверана 28 лістапада 2015 г.
  2. ^ Вікторыя Целяшук. Новы «Лад» жыцьця // Зьвязда : газэта. — 24 верасьня 2003. — № 241-242. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Вікторыя Целяшук. За здаровы «Лад» тэлебачаньня // Зьвязда : Газэта. — 22 кастрычніка 2003. — № 265 (24949). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Сяргей Кузьняцоў. Нацыянальны частотны рэсурс павінен выкарыстоўвацца ў інтарэсах беларускіх тэлеканалаў // Зьвязда : Газэта. — 18 кастрычніка 2003. — № 263 (24947). — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Сяргей Кузьняцоў. Аляксандар Семярнёў: «Я не бачу іншага шляху для таго, каб разьвіваць нацыянальнае тэлебачаньне...» // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2003. — № 263 (24947). — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Сяргей Кузьняцоў. Сяргей Булацкі: «Работа большасьці апэратараў кабэльнага тэлебачаньня ўведзеная ў прававое рэчышча» // Зьвязда : газэта. — 10 лютага 2004. — № 34 (25047). — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Тацяна Падаляк. Тураўскія агледзіны: беларуская інфармацыйная прастора мае пэрспэктыўную будучыню // Зьвязда : газэта. — 4 верасьня 2004. — № 211 (25224). — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Жана Катлярова. У Беларусі да 2010 года восем тэлепраграмаў плянуецца трансьляваць у лічбавым фармаце // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 верасьня 2007 г. Праверана 7 красавіка 2013 г.
  9. ^ Вікторыя Целяшук. Два «Лад»ныя гады // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2005. — № 202 (25534). — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Вікторыя Целяшук. Свайго «Поля цудаў» у Беларусі не будзе // Зьвязда : газэта. — 12 ліпеня 2006. — № 154-155 (25743-25744). — ISSN 1990-763x.
  11. ^ Выберем лучших  (рас.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]