Лавы
Лавы, Лаўскае прадмесьце — гістарычны раён Менску, паміж вуліцай Зыбіцкай (з 1866 року Балотнай, да 2010 — Гандлёвая) і Сьвіслаччу.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Прадмесьце было адметнае тым, што у ім канцэнтраваўся гандаль малочнымі прадуктамі. Тут жа на Плябанскай вуліцы (цяпер Куйбышава) знаходзіўся Лаўскі мост (зь сярэдзіны 1960-х не існуе, месьціўся насупраць выстаўнога павільёна «Белэкспа» па вуліцы Янкі Купалы, 27[1]), на якім зьбіралася меская галота ў пошуках якой-небудзь працы.
Гэты раён Менску найбольш пакутаваў падчас вясновых разьліваў Сьвіслачы і Нямігі. Ускладнялі становішча кожную вясну Плябанскія млыны, якія знаходзіліся на Сьвіслачы тамака, дзе цяпер сквэр імя Янкі Купалы.[2]
У пачатку XX ст. Лавы ўваходзілі ў другую паліцэйскую частку места.[3] Асноўнай вуліцай раёну была Лаўская набярэжная, якая цягнулася ад Хлусава (Максіма Багдановіча) да Паліцэйскага (Янкі Купалы) моста.[4]
Старыя адрасы [рэдагаваць]
- Рог Шырокай і Гандлёва-Набярэжнай. Малочны рынак. На мескім пляцы каля Лаўскага моста здавён вёўся гандаль малочнымі прадуктамі, якія прывозілі сюды з вакольных маёнткаў і вёсак. Зь цягам часу рынку пачало бракаваць плошчы. Мескія ўлады, каб неяк выйсьці са становішча, купілі прылеглыя пляцы ў дзьвюх прыватных асобаў, а затым доўга як і ў гісторыі з Плябанскімі млынамі, гандлявалася з праваслаўным катэдральным саборам, пакуль той ў 1896 року не прадаў месту кавалак зямлі за 625 рублёў. Малочны гандаль Менску канцэнтраваўся ў раёне сучаснага рэстарана «Журавінка» (Янкі Купалы, 25).[5]
Сучаснасьць [рэдагаваць]
Тапонім ніяк ніяк не пазначаны на мапе Менску
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 110
- ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 222
- ^ «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленьнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
- ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- ^ Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 305
Літаратура [рэдагаваць]
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с ISBN 985-11-0344-6.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачат XX стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.