Лагойскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лагойскае ўзвышша — частка Менскага ўзвышша на поўначы Менскай вобласьці Беларусі. Сярэдняя вышыня да 250 м, максымальная 342 м (гара Лысая).

У рэльефе вылучаюцца шэраг дугападобных градаў з групамі купалападобных узгоркаў; сярэдняўзгорысты і ўпадзісты рэльеф, каля рачных далінаў прарэзаны глыбокімі ярамі і латочынамі.

Узвышша зьяўляецца часткай водападзелу паміж рэкамі басэйну Балтыйскага і Чорнага мораў, тут пачынаюцца рэкі Гайна (басэйн Дняпра) і Ілія (басэйн Нёмана).

Папулярны аб'ект лыжнага і гарналыжнага турызму (гарналыжныя комплексы Лагойск, Сілічы і інш.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9