Лагойскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Лагойскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лагойск
Найбуйнейшыя гарады Лагойск
Плешчаніцы
Колькасьць
населеных пунктаў
318
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня выканкаму Анатоль Якаўлевіч Анціпенка
Насельніцтва (2009)
35 957[1] (13-е месца)
Шчыльнасьць 15,3 чал./км² (19-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,79 %,
расейцы — 5,09 %,
іншыя — 2,12 %[1]
Плошча 2365,02[2] км² (5-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшая кропка
 · найніжэйшая кропка

 333 м
 157,4 м
Месцазнаходжаньне Лагойскага раёну
Лагойскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-74
Паштовыя індэксы 223 1хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лаго́йскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,4 тыс. км². Насельніцтва — 35 957[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Лагойск.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўначы мяжуе з Докшыцкім раёнам Віцебскай вобласьці, на паўднёвым усходзе — зь Менскім і Смалявіцкім, на ўсходзе — з Барысаўскім, на захадзе — зь Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 90 км, з захаду на ўсход — 80 км.

Характэрнай геаграфічнай асаблівасьцю зьяўляецца тое, што па тэрыторыі раёну праходзіць водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёвая частка раёну (80%) разьмешчаная ў межах Лагойскага і Плешчаніцкага ўзвышшаў і мае буйнаўзгорысты градавы рэльеф. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 240 да 310 м. Паўночна-заходнюю ўскраіну займае Нарачанска-Вялейская нізіна.

18% тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 160—200 мэтраў, 57% — на вышыні 200—250 мэтраў, 15% — 250—300 мэтраў, 10% — больш за 300 мэтраў. Глыбіня расчляненьня рэльефу да 40—50 м/км², у межах Нарачанска-Вялейская нізіны да 10 м/км².

Геалягічная будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Вялейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зьверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасьцю ад 70 да 200 мэтраў, каля Лагойску — да 300 мэтраў, ніжэй — дэвонскія адклады да 120 мэтраў і верхнепратэразойскія да 280 мэтраў. У межах Лагойскага мэтэарытнага кратэру пароды ніжняй часткі чахла разбураны, упадзіна запоўнена палеаген-неагенавымі глінамі, алеўралітамі да 300 мэтраў. Пароды крышталічнага фундамэнту знаходзяцца на глыбіні 250—400 мэтраў ніжэй узроўню мора.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён мае паклады:

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Тэрыторыя раёну адносіцца да Ашмянска-Менска-Сьвянцянскага і Нарачана-Вялейскага (на захадзе) агракліматычных раёнаў. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,1 °C, ліпеня 17,6 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 631 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду складае 188 дзён.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну цячэ 46 рэчак. Агульная працягласьць рачной сеткі складае 673 км. У межах раёну знаходзяцца левабярэжныя прытокі ракі Вяльля — рэчкі Лонва, Дзьвінаса, Ілія, Крайшчанка, Дроздна. Найвялікшая рака раёну — Гайна з прытокамі Цна, Усяжа, Чарняшка. Рака належыць да басэйну Бярэзіна.

На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 2 возеры, 20 сажалак, адно вадасховішча (Войкаўскае ля мястэчка Плешчаніцы), плошчай 260 га. Плешчаніцкае вадасховішча перададзена ў арэнду Менскаму абласному БТПР пад прамысловую і аматарскую лоўлю рыбы, сажалка в. Бурыя — ІП «Прырода Лтд» пад аматарскую лоўлю рыбы.

Плошча водаахоўных зонаў на тэрыторыі раёну складае 56,5 тыс. га, прыбярэжных палосаў — 5,1 тыс. га.

Прырода і экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад лясамі каля 50% тэрыторыі раёну, лясы ў асноўным хваёвыя.

Жывёльны сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ахова прыроды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне разьмешчаныя 2 заказьнікі дзяржаўнага значэньня: «Антонава» (бабровы) 76 га, «Купалаўскі» (ляндшафтны) 2000 га, 3 помнікаў прыроды мясцовага значэньня можна вылучыць: Лагойскі парк (помнік садова-паркавага мастацтва 1-й паловы XIX ст.), Лагойскую крыніцу, Паграбішчанскія крыніцы, 4 заказьнікі мясцовага значэньня.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьв. Казімера ў Лагойску

Агульная колькасьць насельніцтва Лагойскага раёну станам на 1 студзеня 2008 року складае 38,4 тыс. чалавек (у 2006 — 38,9 тыс.). Шчыльнасьць насельніцтва — 16 чал/км².

Ахова здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У структуру ДУЗ «Лагойская ЦРБ» уваходзяць: цэнтральная раённая лякарня, 2 паліклінікі, Плешчаніцкая 2-ая раённая лякарня, 1 участковая лякарня, 7 лякарняў сястрынскага дагляду, 24 ФАПы, 2 цэладзённыя пасты хуткай мэдыцынскай дапамогі.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэалізацыю права грамадзянаў на атрыманьне паўнавартаснай адукацыі ажыцьцяўляюць розныя тыпы навучальных установаў: 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 1 гімназія, 15 сярэдніх агульнаадукацыйных школаў, 5 вучэбна-пэдагагічных комплексаў, 7 базавых агульнаадукацыйных школ, 1 вучэбна-пэдагагічны комплекс, 3 вучэбна-пэдагагічныя комплексы, 1 вячэрняя (зьменная) агульнаадукацыйная школа, 2 дамы дзіцячай творчасьці, дзіцячы сацыяльны прытулак, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтар карэкцыйна-разьвіцьцёвага навучаньня і рэабілітацыі, 2 прафэсійна-тэхнічныя вучэльні, УКК.

Агульнаадукацыйныя ўстановы наведваюць 4618 вучняў, дашкольныя — 1138 дзяцей.

Ахоп навучэнцаў раёну рознымі тыпамі дыфэрэнцыяванага навучаньня склаў: у 1—11 кл. — 49%, 8—11 кл. — 72,5%. 85% школаў надаюць адукацыйныя паслугі на падвышаным і паглыбленым узроўні. Установы адукацыі раёну падтрымліваюць сувязі зь 7 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне ёсьць неабходная база для арганізацыі вольнага часу, задавальненьня запатрабаваньняў і развіцьці творчых здольнасьцяў жыхароў: 2 дзіцячыя школы мастацтваў, дом рамёстваў, ганчарная майстэрня, 42 бібліятэкі, 29 клюбных установаў, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, раённы Цэнтар культуры.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну працуюць 15 прамысловых прадпрыемстваў: ВРУП "Завод «Эпас», КУП «Лагойскі РКБА», ПУП «Лагойскі каапнарыхтпрам», ВУСТАА «Тыгер» Лагойскі ўчастак, ААТ «Барысаўскі малкамбінат» Лагойскі ўчастак, ІП «Мінаўта», ААТ «Плешчаніцлес», ВРУП «Кобальт», ІП «Белы Балт Форэст», СП ТАА «Бакемін», участак ААТ «Менсксельбуд», участак СП ТАА «Прафітсыстэм», МАУП «Лагойскі вэтсанутыльзавод», УП «Мэтрон», ПК ААТ «Нярудпрам».

Прамысловасьць раёну ў асноўным арыентаваная на выпуск прадукцыі лесаматэрыялаў і піламатэрыялаў хлебабулачных, кандытарскіх і каўбасных вырабаў, вытворчасьць супрацьпажарнага абсталяваньня, пяскова-жвіравых сумесяў, дэталяў і вузлоў для машынабудаваньня, бялковага абагачальніка кормаў.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аграпрамысловы комплекс раёну ўваходзяць 21 сельгасарганізацыя і сельгаспрадпрыемства: УП «Барысаўскі КХП», РУСПП "Птушкафабрыка «Перамога», ААТ "Лагойская машынна-тэхналягічная станцыя «Раёнаграсэрвіс», ЗАТ «Лагойскае аграпрамэнерга». Зарэгістраваная 21 фэрмэрская гаспадарка.

Раён у асноўным спэцыялізуецца на вытворчасьці малака, мяса, збожжа, бульбы. Найбуйнейшая гаспадарка — СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт».

Навука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтадарогі ў кірунках Менска, Лепеля, Смалявічаў, Барысава, Маладэчна, Вялейкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Тышкевічаў у Лагойску

Лагойшчына мае багатую гісторыю. На гэтай зямлі знаходзіцца мноства помнікаў старажытнасьці і архітэктуры. Тут да сёньняшняга дня захаваліся рэшткі старажытных гарадзішчаў, адзінкавыя курганы, а часам і цэлыя курганныя могільнікі.

Цэнтар рэгіёну, Лагойск, належыць да найстаражытнейшых беларускіх паселішчаў. Сваю назву па ўсёй верагоднасьці места атрымала ад слова «лог», «лагчына» — адпаведна, і разьмешчанае яно ў абалонавай даліне ракі Гайна, паміж лясамі і гарамі.

[3]

Спорт і турызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За маляўнічую пагорыстую мясцовасьць Лагойшчыну завуць беларускай Швайцарыяй. Рэгіён мае багатую гісторыка-этнаграфічную, архітэктурную і літаратурна-культурную спадчыну, прывабныя маляўнічымі пэйзажы і прыродныя рэсурсы, выдатныя ўмовы для адпачынку і аздараўленьня, добрую матэрыяльна-спартовую базу.

На тэрыторыі раёну разьмешчаныя Дамы адпачынку «Лагойскі», «Рудня», «Моладзі», 2 Дамы паляўнічага і рыбалова.

На гарналыжных курортах Сілічы і Лагойск можна адчуць захапляльны дух вышыні і бясконцай прыгажосьці беларускай прыроды, прычым ня толькі ўзімку, але і ўлетку — на роварах або ў пешых паходах.

Музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну знаходзяцца мэмарыяльныя комплексы Хатынь і Дальва на месцы вёсак, якія былі спаленыя разам з жыхарамі нямецка-фашыскімі захопнікамі. У вёсцы Янушкавічы знаходзіцца музэй, прасьвечаны Вялікай Айчыннай вайне.

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьв. Мікалая ў Лагойску

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Логойский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Coat of Arms of Łahojsk, Belarus.svg У Вікіпэдыі ёсьць партал

Commons-logo.svg  Лагойскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў