Ладзіслаў Кліма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ладзіслаў Кліма (па-чэску Ladislav Klíma) (22 жніўня 1878 - 19 красавіка 1928) — чэскі празаік, драматург і паэт, а таксама арыгінальны філёзаф.

Нарадзіўся ў Дамажліцах у сям'і канцылярскага службоўца. З маладосьці цікавіўся філязофіяй, наведваў гімназію да 1895 году, калі яго выключылі за непрыязнае выказваньне ў адрас манархіі. Пасьля гэтага перайшоў у загрэбскую гімназію, але, ня скончыўшы яе, вярнуўся ў Прагу, дзе жыў на самоце і пачаў друкавацца ў часопісах. Ня маючы скончанай адукацыі, жыў з спадчыны, якую атрымаў ад сваякоў, а таксама дзякуючы фінансавай дапамозе сяброў, сярод якіх быў вядомы паэт Отакар Бржэзіна.

Ягоная філязофія была заснаваная на тэорыях саліпсызму і валюнтарызму. Знаходзіўся пад уплывам філязофскіх поглядаў Джорджа Бэрклі, Артура Шапэнгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ.

Кліма пісаў філязофскія артыкулы і творы мастацкай літаратуры, але вялікая частка ягоных твораў засталася ў рукапісах і была выдадзеная толькі пасьля ягонай сьмерці. Паводле ўласных словаў, Кліма сам зьнішчыў 90% сваіх твораў. Збор твораў быў выдадзены толькі ў 1990-х гадох.

Пад уплывам сваёй філязофіі Ладзіслаў Кліма адмаўляў здабыткі цывілізацыі, злаўжываў алькаголем. Памёр на сухоты.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Svět jako vědomí a nic (1904)
  • Traktáty a diktáty (1922)
  • Matěj Poctivý (1922)
  • Vteřina a věčnost (1927)
  • Utrpení knížete Sternenhocha (1928)
  • Slavná Nemesis (1932)
  • Vlastní životopis filosofa L.K. (1937)
  • Lidská tragikomedie (1991)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]