Лазьдзея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лазьдзея
Lazdijai
У цэнтры места
У цэнтры места
Lazdijai COA.gif
Герб Лазьдзеі
Першыя згадкі: 1532
Магдэбурскае права: 17 траўня 1597
Павет: Аліцкі
Плошча: 4,8 км²
Насельніцтва: 4792 (2010)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°14′ пн. ш. 23°31′ у. д. / 54.233° пн. ш. 23.517° у. д. / 54.233; 23.517Каардынаты: 54°14′ пн. ш. 23°31′ у. д. / 54.233° пн. ш. 23.517° у. д. / 54.233; 23.517
Лазьдзея на мапе Летувы
Лазьдзея
Лазьдзея
Лазьдзея
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Афіцыйны сайт

Лазьдзе́я, Ло́дзее[1] (па-летувіску: Lazdijai) — места ў Аліцкім павеце Летувы, на рацэ Кірсна. Адміністрацыйны цэнтар Лазьдзейскага раёну. Насельніцтва 4792 чал. (2010).

Знаходзіцца на поўдні краіны, за 52 км ад Аліты, за 7 км ад мяжы з Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва места паходзіць ад рэчкі Лязда (цяпер Райшупіс).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Лазьдзею датуецца 1532 годам[2]; гаспадарскі двор, цэнтар староства Троцкага павету. У 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 году ў Лаздзеі збудавалі драўляны касьцёл, пры якім з 1571 году дзейнічала парафіяльная школа.

17 траўня 1597 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лазьдзеі Магдэбурскае права[3] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 году — у Расейскай імпэрыі. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадох цярпела ад пажараў.

З 1918 году — у складзе Летувы, з 1939 году — у Летувіскай ССР.

11 ліпеня 1994 году згодна з указам летувіскага прэзыдэнта мескі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1827 — 1988 чал.
  • 1860 — 2394 чал.
  • 1970 — 3842 чал.
  • 1989 — 5,6 тыс. чал.[4]
  • 2001 — 5140 чал.
  • 2010 — 4792 чал.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля (1894—1895)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, эвангеліцкія

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Удадзімер Міхневіч. Шматкультурныя Сэйны // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 27 траўня 2009
  2. ^ Лаздзея // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 298
  3. ^ Аляксей Шаланда. Радавод і герб зямян Гарадзенскага павету Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ—ХVІІІ ст. // «Герольд Litherland» № 1 (1). — Горадня, 2001. [1]
  4. ^ Лаздияй // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лазьдзеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў