Лазэрная ўказка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лазэрная ўказкі

Лазэрная ўказка — партатыўны гэнэратар кагерэнтных і монахраматычныхх электрамагнітных хваль бачнага дыяпазону ў выглядзе вузканакіраванага прамяня. У большасьці выпадкаў вырабляецца на аснове чырвонага лазэрнага дыёда, які выпраменьвае ў дыяпазоне 635—670 нм. З-за таго, што дыёд выпраменьвае ненапраўленна, значная частка выпраменьваньня падае на ўнутраныя сьценкі корпуса і паглынаецца. У сувязі з гэтым ККД лазэрнай ўказкі нізкі. Для арганізацыі выпраменьваньня ў вузканакіраваны прамень, як правіла выкарыстоўваецца дваякапукатая лінза-каліматар. Аднак пры якаснай факусоўцы прамяня (якую можна вырабіць самастойна падкручваючы прыціскную гайку лінзы), указку можна выкарыстаць для правядзеньня досведаў з лазэрным прамянём (напрыклад, для вывучэння інтэрферэнцыі). Магутнасьць прамяня ўказкі складае прыкладна 1-5 мвт, у продажы маюцца і больш магутныя. У большасьці з іх лазерны дыёд не зачынены, таму разбіраць іх трэба вельмі асьцярожна. З цягам часа адчынены лазерны дыёд «выгарае», з-за чаго яго магутнасць падае. Так што з часам падобная ўказка практычна перастане свяціць, па-за залежнасьцю ад узроўня зарада батарэйкі. Зялёныя лазэрныя ўказкі маюць складаную будоўлю і больш нагадваюць па прыладзе сапраўдныя лазэры.

Выкарыстаньне лазэрных указак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лазэрныя ўказкі звычайна выкарыстоўваюцца ў адукацыйных установах і на бізнэс прэзэнтацыях замест звычайных указак. Чырвоныя лазэрныя ўказкі могуць выкарыстоўвацца ў памяшканнях і ўвечар на адчыненых прасторах. Зялёныя лазэрныя ўказкі могуць выкарыстоўвацца ў тых жа ўмовах, але зялёныя лазэрныя ўказкі, у адрозненьне ад чырвоных, добра бачныя на вуліцы днём і на далёкіх адлегласьцях. Адзіны недахоп лазэрных указак пры указываньні на мэту, з-за таго што чалавечая рука не можа доўга знаходзіцца ў нерухомым стане будуць бачныя рыўкі кропкі.
  • Светлавая пляма, утвараная лазэрнай указкай, прыцягвае котаксабак), выклікаючы моцнае імкненьне злавіць яго, што нярэдка выкарыстоўваецца людзьмі ў гульнях з гэтымі хатнімі жывёламі. Ня варта забываць, што прамень лазэрнай указкі, накіраваны ў вочы чалавека або жывёлы, можа пашкодзіць сятчатку.
  • Зялёныя лазэрныя ўказкі могуць выкарыстоўвацца для аматарскай астраноміі. У бязмесячную ноч прамень зялёнай лазернай указкі можа выкарыстоўвацца для указваньня на зоркі і сузор'і.
  • Сапраўды ўсталяваная лазэрная ўказка можа выкарыстоўвацца як лазэрны прыцэл, каб нацэліць пальную або пнеўматычную зброю.
  • Лазэрныя ўказкі выкарыстаюць у сваіх канструкцыях радыёаматары, у якасьці элемента сувязі ў межах бачнасьці.
  • Указка са знятым каліматарам выкарыстоўваецца ў аматарскай галаграфіі. Гэтае адзінае вядомае ўжываньне лазэра ў побыце, дзе выкарыстоўваецца менавіта найболей каштоўная ўласцівасьць лазэра, у корані якое адрознівае яго ад святлодыёда — кагэрэнтнасьць выпраменьваньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лазэрная ўказкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў