Лайтанбаншаг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лайтанбаншаг
вуг. Lajtabánság,
ням.
Leitha-Banat
Flag of Hungary (1920–1946).svg
1921 Flag of Austria.svg
 
Flag of Hungary (1920–1946).svg
Сьцяг Лайтанбаншагу Герб Лайтанбаншагу
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Лайтанбаншагу
Сталіца Обэрварт
Форма кіраваньня
кіраўнік
Рэспубліка
Пал Пронаі (першы)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— спыненьне існаваньня

4 кастрычніка 1921
5 лістапада 1921

Лайтанбаншаг (па-вугорску: Lajtabánság, па-нямецку: Leitha-Banat) — кароткатэрміновае вугорскае дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала на тэрыторыі сучаснай аўстрыйскай фэдэральнай зямлі Бургенлянд. Існавала ў пэрыяд з 4 кастрычніка па 5 лістапада 1921 году між падпісаньнем Трыянонскае дамовы і ўваходжаньнем Бургенлянду ў склад Аўстрыі.

Кіраўнікамі дзяржаўнага ўтварэньня былі Пал Пронаі, Дзьюла Остэнбург-Маравэк і былы прэм'ер-міністар Вугоршчыны Іштван Фрыдрых.

Армія, г.зв. «нізкарослая гвардыя» (па-вугорску: Rongyos Gárda), набіралася з часткі сялянаў і студэнтаў, якія не жадалі ўваходжаньня рэгіёну ў склад Аўстрыі.