Лакнея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лакнея
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сунаі
Вусьце Случ
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 36 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,2 м³/с
Плошча басэйну 274 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Лакне́я — рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Случы (басэйн Дняпра). Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 274 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Асноўны прыток — рака Вужанка (праваруч).

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Сунаі Капыльскага раёну, вусьце за 3 км на поўдзень ад места Слуцак. Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна добра выражаная, слабазьвілістая, пераважна трапэцападобная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня 4—7 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 213

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 213